Вы тут

Вены пабудуюць самі сябе


Большасць спроб стварэння штучных вен і блізка не падыходзяць да рэплікацыі арганічных працэсаў, але даследчыкі з Лонданскага ўніверсітэта Каралевы Мэры могуць змяніць гэта.

6-38

Яны распрацавалі тэхніку, якая прымушае бялкі і пептыды самастойна збірацца ў трубчастыя структуры, якія могуць выступаць у якасці артэрый або вен. Пры гэтым не выкарыстоўваецца 3D-друк — вам неабходна толькі накіроўваць матэрыял, у той час як ён будзе ствараць сябе сам.

Гэтае адкрыццё зможа прывесці да таго, што вены-імплантаты стануць больш падобныя да сапраўдных. Акрамя таго, гэта карысна не толькі ў выпадку атрымання якіх-небудзь пашкоджанняў. Навукоўцы могуць таксама выкарыстоўваць гэтыя вены для вывучэння такіх хвароб, як Альцгеймера, у значна больш блізкіх да рэальных умоў, што вельмі палепшыць вынікі даследаванняў і дазволіць знайсці лепшыя спосабы лячэння. Карацей кажучы, гэтыя трубкі, якія збіраюцца самі, змогуць значна палепшыць наша здароўе — нядрэнна для сінтэтычнай слізі.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.