Вы тут

Ён «пазнае» і па спіне


Праграмісты Facebook распрацавалі алгарытм, які здольны вызначаць асобу чалавека па фатаграфіі, нават калі на ёй не відаць твару.

Алгарытм распазнання працуе цалкам «па-чалавечы»: праграма вывучае прычоску, адзенне, жэсты і целасклад чалавека, карыстаючыся даступнымі фатаграфіямі, а потым аналізуе гэтыя параметры і вучыцца апазнаваць чалавека на іншых здымках, дзе ён адлюстраваны са спіны ці ў профіль. Нейроннае сеціва папярэдне навучылі з дапамогай 40 тысяч фатаграфій з аднаго фотахостынгу. Падчас тэставых выпрабаванняў алгарытм здолеў дакладна апазнаць асобу ўжо «знаёмага» праграме чалавека на фатаграфіі, дзе не відаць яго твару, у 83% выпадкаў. Спецыялісты спадзяюцца, што новы алгарытм можа знайсці прымяненне як у сацыяльных сетках, так і ў рабоце сілавых структур для пошуку і аператыўнага апазнання асоб, якія знаходзяцца ў вышуку.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?