Вы тут

З сённяшняга дня можна галасаваць


Старшыня ЦВК будзе галасаваць датэрмінова.

«Планую 7 кастрычніка — у другі дзень датэрміновага галасавання», — заявіла Лідзія ЯРМОШЫНА, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі, кажучы пра тое, калі збіраецца прагаласаваць.

Усе ўчасткі ўжо гатовы да правядзення датэрміновага галасавання. Выключэнне складаюць толькі тыя, дзе такой формы галасавання не прадугледжана: у санаторыях і бальніцах. Там спісы выбаршчыкаў будуць гатовы за два дні да выбараў. Лідзія Ярмошына таксама паведаміла, што, як правіла, датэрмінова галасуюць каля 30% выбаршчыкаў. «У прынцыпе гэтая форма папулярная», — сказала старшыня ЦВК.

Пры відавочнай неабходнасці датэрміновага галасавання не раз міжнародныя назіральнікі прапаноўвалі скараціць яго тэрмін. Чаму так адбываецца? Гэтае пытанне «Звязда» задала Мікалаю ЛАЗАВІКУ, сакратару Цэнтральнай выбарчай камісіі.

— У гэтым мне бачыцца пэўная дваістасць стандартаў, — адказвае ён. — Я прааналізаваў, як праводзіцца ў ЗША датэрміновае галасаванне. Даныя адрозніваюцца ў залежнасці ад штата, але ў сярэднім яно пачынаецца на ўчастках за паўтара месяцы, а па электроннай пошце — да двух з паловай месяцаў. Прычым у апошнія прэзідэнцкія выбары ў ЗША нават сам Барак Абама галасаваў датэрмінова. А ўсяго ў асобных штатах да 50% выбаршчыкаў аддаюць свой голас такім чынам.

Па словах Мікалая Іванавіча, місія АБСЕ прапанавала пашырыць Злучаным Штатам гэтую практыку, «бо датэрміновае галасаванне — гэта дадатковая магчымасць грамадзяніну рэалізаваць сваё выбарчае права». «Беларусі міжнародныя еўрапейскія назіральнікі чамусьці даюць рэкамендацыю скараціць тэрмін галасавання да дня выбараў, — кажа сакратар ЦВК. — Мяркую, яна ўзята ў нашай апазіцыі. Маўляў, людзі датэрмінова галасуюць і не за іх».

На думку Мікалая Лазавіка, датэрміновае галасаванне — добрая практыка, якую трэба развіваць. «Гэта дадатковая магчымасць для грамадзяніна рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на ўдзел у выбарах», — лічыць ён.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».