Вы тут

КІНО Д’АР. "Звязда" паказвае фільм


Мы працягваем глядзець і абмяркоўваць кіно. Тэмай нашага наступнага паказа, што адбудзецца 8 кастрычніка, стане рускае кіно - фільм “Раба любові” Мікіты Міхалкова.

раба-1

Фільмы Міхалкова – “Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх”, “Раба любові”, “Няскончаная п’еса для механічнага піяніна”, “Радня” і іншыя – так ці інакш услаўляюць рускае кіно. Карціна “Стомленыя сонцам” атрымала прэмію Оскар у 1995 годзе як найлепшы фільм на замежнай мове (іншыя яго фільмы таксама намінаваліся). Часопіс Variety ў 2013 годзе аддаў Міхалкову трэцяе месца ў міжнародным рэйтынгу пятнаццаці расійскіх рэжысёраў. Яго ўклад у рускі кінематограф складана аспрэчыць, абвергнуць, адмяніць, нягледзячы нават на шлейф скандалаў і абураных спрэчак на тэлевізійных ток-шоу.

Мы будзем глядзець фільм 1975 года “Раба любові”, у якім кожная, нават самая што ні на ёсць эпізадычная, роля выкрывае талент яе выканаўцы. Такая канцэнтрацыя добрай акцёрскай ігры, на шчасце, не зацямняе метафарычнасці эпізодаў, што ствараюць мініяцюру дзяржавы на зломе эпох, змагання белых з чырвонымі, страты нечага важнага і прыходу прыцягальнага новага.

Карціна з удзелам Алены Салавей, Радзівона Нахапетава, Аляксандра Калягіна, Алега Басілашвілі, з чароўнай музыкай кампазітара Эдуарда Арцем’ева на вершы Наталлі Канчалоўскай (маці Міхалкова) адзываецца тужлівай настальгіяй па былых дарэвалюцыйных часах (хоць Міхалкоў іх і не застаў), усеабдымнай любоўю да радзімы і барацьбы суайчыннікаў, да краіны, што ад гэтай любові пакутуе і разрываецца на часткі.

раба-2

У Доме прэсы дзейнічае прапускная сістэма. Каб трапіць на паказ, трэба даслаць імя і прозвішча на электронны адрас kinodar.zv@gmail.com.

Паказ адбудзецца 8 кастрычніка ў 18.30 па адрасе: Дом прэсы, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А, другі паверх (актавая зала)

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.