Вы тут

Закладваем градкі восенню


Рыхтуем такую граду восенню заўсёды на адным і тым жа месцы. Севазварот тут не патрэбен, бо восенню, пасля ўборкі агуркоў, граду разбіраем, усю зямлю выносім на бульбяныя палосы, месца апрацоўваем бардоскай вадкасцю і засыпаем попелам. Толькі пасля гэтага пачынаем рабіць новую граду. Месца павінна быць сонечнае, за ветрам.

7-3

Шырыня градкі 1 метр, даўжыня — 6  метраў. На ёй можна вырошчваць 55-60 каранёў расады таматаў і, высадзіўшы двума радамі, 35-40 кустоў агуркоў.

Заглыблена града павінна быць сантыметраў на 20 (на штык рыдлёўкі). Па перыметры ставім раму вышынёй 30 см з дошак ці бярвення. Унутраныя сценкі абкладваем плёнкай. На дно грады насцілаем 10-сантыметровым пластом выразаныя сцёблы маліны. Гэта вельмі патрэбны пласт, які вясной ізалюе больш шчыльныя верхнія пласты ад замерзлай глебы і дае магчымасць градзе хутчэй разагрэцца.

Потым насыпаем лісце, раслінныя рэшткі, пераслойваем іх пілавіннем і зямлёй. Зверху насыпаем 10-сантыметровы пласт зямлі. Стараемся ўсё добра ўтрамбаваць. Града насыпаецца роўна з бартамі. Паліваем вадой і закрываем некалькімі слаямі плёнкі. Далей абкладваем градку вакол анучамі, змочанымі дзёгцем або карболкай, або пасыпаем хлорнай вапнай. Гэта для таго, каб у ёй не завяліся мышы.

Ранняй вясной, калі ўвесь снег яшчэ не растаў, а ўтварыліся толькі праталіны, разаграваем сваю парніковую градку. Прыбіраем плёнку, добра праліваем гарачай вадой 2-3 разы і накрываем плёнкай на 3 дні. Яркае вясновае сонейка зробіць сваю справу — разагрэе граду, пачнецца перапарванне. Праз тыдзень высаджваем туды памідорную расаду. Паміж радамі памідораў сеем радкі ранняй радыскі або ўтыкаем прарослыя цыбуліны. Спачатку ўкрываем без усялякіх прыстасаванняў спанбондам, а зверху поліэтыленавай плёнкай, потым ставім над градкай дугі, укрываем па іх. Зялёная цыбуля будзе на стале ўжо праз два тыдні.

Яшчэ праз 2 тыдні ласуемся радыскай. Пасля ўборкі цыбулі і радыскі адразу ва ўсе міжраддзі сеем палоскамі кроп. Ён будзе расці слабенькім, таму што да таго часу памідорная расада ўжо выдатна разрастаецца і закрывае святло. Але да стала па невялікім пучочку кропу хопіць, пакуль ён вырасце на адкрытым агародзе.

Пасля перасадкі таматаў на пастаяннае месца, калі градка цалкам вызваляецца, перакопваем у ёй зямлю з унясеннем угнаенняў і высаджваем расаду агуркоў. Цяпер гэта на ўсё лета агурочная градка.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».