Вы тут

«Дажынкі» — наш брэнд


У Талачыне прайшло абласное свята працаўнікоў вёскі.

Сёлета аграрыі Прыдзвінскага краю паставілі рэкорды. Упершыню за апошнія 40 гадоў сабралі каля 1 мільёна 440 тысяч тон збожжа, а сярэдняя ўраджайнасць дасягнула 36,6 цэнтнера з гектара. Больш за тое, вяскоўцы Віцебшчыны першымі ў краіне выканалі дзяржаўны заказ па пастаўках збожжа.

7-30

Рэкордная ўраджайнасць — 80,5 цэнтнера з гектара — у адкрытым акцыянерным таварыстве «Хацілы-Агра» Пастаўскага раёна.

— У чым сакрэт поспеху? У выкананні тэхналогій і выдатным надвор'і. А многія ж лічылі, што сёлета з прычыны засухі не будзе добрых вынікаў, — распавядае кіраўнік гаспадаркі Вячаслаў Крыштафовіч.

Першым «тысячнікам» і «двухтысячнікам» у вобласці на мінулым жніве быў экіпаж камбайна з гаспадаркі «Вусце» Аршанскага раёна.

— Мы з Дзмітрыем Бацюковым намалацілі больш за 2700 тон. Упершыню ў нас такі поспех. А на жніве працую ўжо гадоў восем. Так, сёлета працавалі напружана вельмі, як ніколі раней. Прыемна, што старанная праца добра аплачвалася. За месяц я зарабіў 25 мільёнаў рублёў, — распавядае Сяргей Спаткай, старшы камбайнер гаспадаркі.

7-32

Вышэйзгаданыя перадавікі падчас ганаровай цырымоніі святкавання ўручылі губернатару каравай са жніва 2015 года.

— Аграрыі паўночнага рэгіёна краіны пераадолелі псіхалагічны бар'ер, зламалі стэрэатып і пераканаліся ў тым, што і на нашых землях можна атрымліваць высокія ўраджаі — на ўзроўні найлепшых гаспадарак рэспублікі. Сёння збожжа для Віцебшчыны стала экспартным таварам. Зерне становіцца прыбытковым. Мы ўпершыню атрымалі права рэалізаваць 100 тысяч тон збожжа за межы рэспублікі, — сказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў.

У святкаванні прымаў удзел і старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка. У сваім віншаванні ён выказаў думку, што «Дажынкі» сталі беларускім брэндам.

— Тыя, хто жадае ўбачыць сапраўдную Беларусь, павінны прыехаць у Талачын. Горад памаладзеў і змяніўся. Менавіта ў ім і іншых маленькіх гарадах і раёнах тая асаблівая атмасфера, якую сёння вельмі цяжка адчуць у гарадах вялікіх. Менавіта тут захоўваюцца нашы добрыя беларускія традыцыі, жывуць людзі, якія ўмеюць працаваць і весяліцца. Сённяшняе свята — гэта велізарная даніна павагі яго вялікасці хлебу і нялёгкай сялянскай працы, — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён разам з губернатарам і іншымі афіцыйнымі асобамі ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцця гарадскога парку, які атрымаў другое жыццё. У ліку іншага цяпер там ёсць фантан з лірычнай назвай «Каханачка». Высокапастаўленыя госці наведалі рэканструяваныя бібліятэку, раённы цэнтр культуры народнай творчасці. Іх пачаставалі смачнай хлебабулачнай прадукцыяй — на першай у гісторыі абласных «Дажынак» «галерэі» караваяў. Там былі прадстаўлены нават карціны з цеста.

[caption id="attachment_104348" align="alignnone" width="600"]7-31 Гу­бер­на­тар Ві­цеб­шчы­ны з ка­ра­ва­ем ура­джаю 2015 го­да.[/caption]

Свята пройдзе, а рэканструяваныя аб'екты грамадскага прызначэння, адрамантаваныя вуліцы, жылыя дамы застануцца на дзясяткі гадоў. У прыватнасці, медыцынская ўстанова ў Талачыне цяпер не горшая, чым у абласных цэнтрах.

— У нас запрацавала новае аддзяленне гемадыялізу. У ім змогуць абслугоўвацца жыхары і суседніх раёнаў. Падчас падрыхтоўкі да «Дажынак» праведзены рамонт падраздзялення дзіцячай кансультацыі бальніцы. Усяго асвоілі каля 10 мільярдаў рублёў, — распавядае галоўны ўрач Талачынскай цэнтральнай раённай бальніцы Аляксей Вішнеўскі.

На «Дажынках» было шмат цікавага. На вуліцы адбыліся спаборніцтвы па барацьбе сярод сельскіх волатаў. Пераможца ў якасці прыза атрымаў быка. Працавалі «Горад майстроў», кірмашы, дзе ў ліку іншага можна было пакаштаваць стравы, прыгатаваныя па старажытных рэцэптах, у тым ліку юшку з пеўня... Свята завяршылася грандыёзным феерверкам.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Талачын — Віцебск

Фота Аляксея Спаткая

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.