Вы тут

Лідзія Ярмошына: выбарчая кампанія ідзе згодна з законам


Кампанія гэтага года пацвярджае, што наша выбарчае заканадаўства развіваецца ў правільным кірунку, дэмакратычныя працэдуры становяцца зладжанымі і ўспрымаюцца ўсім насельніцтвам. Пра гэта ў чарговым відэазвароце на інфармацыйным рэсурсе vybory2015.by заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

— Усе кандыдаты ў прэзідэнты стварылі асабістыя фінансавыя фонды, з якіх аплачвалі сваю перадвыбарную агітацыйную прадукцыю, а таксама іншыя выдаткі, звязаныя з правядзеннем выбараў, — канстатавала яна. — Прыемна бачыць, што такая форма фінансавання прыжываецца ў нас у краіне і хутка стане звыклай. Мы ўсё далей адыходзім ад бюджэтнага фінансавання перадвыбарнай агітацыі, пераходзячы на сучасныя дэмакратычныя нормы фінансавання выбараў.

Па словах старшыні Цэнтрвыбаркама, кандыдаты ў прэзідэнты актыўна карысталіся магчымасцямі вядзення перадвыбарнай агітацыі ў сродках масавай інфармацыі.

— Можна з упэўненасцю казаць, што ўвесь папярэдні перыяд выбарчай кампаніі ажыццяўляўся ў адпаведнасці з законам і ў вызначаныя тэрміны, — заявіла Лідзія Ярмошына.

Яна нагадала, што ў краіне ўтворана 6129 участковых выбарчых камісій. З іх 49 за мяжой, пры нашых дыпламатычных прадстаўніцтвах. Участкі адкрыліся ў 37 дзяржавах. Адпаведна 6080 участкаў для галасавання ўтворана ў Беларусі.

Старшыня ЦВК таксама звярнула ўвагу на той факт, што дакладную колькасць выбаршчыкаў мы даведаемся толькі па выніках падліку галасоў. Звесткі аб 6 мільёнах 995 тысячах выбаршчыкаў, што ўключаны ў спісы для галасавання, не з'яўляюцца канчатковымі і пастаянна ўдакладняюцца.

Лідзія Ярмошына заўважыла, што ў самым пачатку кампаніі было 15 прэтэндэнтаў, якія жадалі ўдзельнічаць у выбарах. Зарэгістравана 8 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдата ў прэзідэнты. У выніку кандыдатамі на найвышэйшую дзяржаўную пасаду сталі чатыры прэтэндэнты. Па словах старшыні Цэнтральнай камісіі, усе яны праводзяць дастаткова актыўную агітацыйную кампанію.

— У краіне праведзена больш за 500 мерапрыемстваў у закрытых памяшканнях — гэта сустрэчы з выбаршчыкамі, працоўнымі калектывамі, — праінфармавала старшыня ЦВК. — Большую частку мерапрыемстваў правяла група кандыдата Лукашэнкі. Больш за 300 пікетаў і іншых вулічных масавых мерапрыемстваў праведзена ініцыятыўнымі групамі. Тут найбольш актыўныя ініцыятыўныя групы і давераныя асобы кандыдатаў у прэзідэнты Лукашэнкі і Гайдукевіча. Такім чынам, нашы кандыдаты выкарыстоўваюць дадзеныя ім шырокія магчымасці для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Лідзія Ярмошына: «Увесь папярэдні перыяд выбарчай кампаніі ажыццяўляўся ў адпаведнасці з законам»

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.