Вы тут

Паглядзіце яго вачамі


Сям'я — крыніца сілы і спакою. Праўда, не кожная, а толькі тая, дзе ёсць нармальная атмасфера, з гарманічнымі стасункамі. Рэдкая з'ява, а ўсё таму, што двое выраслі ў розных сем'ях, гарадах, краінах, нярэдка і ўзрост істотна адрозніваецца, і светаўспрыманне.

7-14

— Часта нам раяць усё абмяркоўваць і дамаўляцца, — кажа ўрач-псіхатэрапеўт Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Уладзіслаў ІВАНОЎСКІ. — Было б цудоўна, калі б так атрымлівалася. Але здараецца, што суразмоўцы чуюць не прамоўленае, а тое, што гатовыя пачуць. Як кажуць, калі б людзі маглі дамовіцца аб адзінстве тэрмінаў, то большасць знайшла б у праціўніках саюзнікаў...

Адрозненні паміж псіхалогіяй мужчын і жанчын проста каласальныя. І спробы іх сцерці не маюць сэнсу. Перарабляць прыроду неразумна і бессэнсоўна. Цікавы вопыт набылі ў Ізраілі. Дзяцей апраналі ўнісекс, выхоўвалі ў хлопчыкаў жаночае імкненне да апекі, а ў дзяўчынак — любоў да спаборніцтва і многае з таго, што не ўласціва іх полу. Аднак дзяўчынкі па-ранейшаму праяўлялі заклапочанасць, спачуванне, эмоцыі, сакрэтнічалі і абмяркоўвалі паміж сабой усё, што адбываецца. Хлопчыкі ж імкнуліся да саперніцтва, выкарыстання фізічнай сілы. Дзяўчынак цікавілі стасункі і пачуцці, хлопчыкаў — свет рэальных прадметаў. Імкненне паламаць прыроду пацярпела крах.

Для большасці людзей абсалютна зразумела, што нормы паводзінаў у розных людзей могуць адрознівацца. Калі чалавек быў старэйшым дзіцем у сям'і, то навыкі кіраўніцтва і адказнасці за іншых найчасцей застаюцца з ім, як здольнасць дыхаць. І такі чалавек шчыра не разумее, чаму іншы не гатовы да супрацоўніцтва ў якасці «падпарадкаванага», тым больш складана дамовіцца, калі вопыт лідарства маюць абодва партнёры. Ім складана падладжвацца адно пад аднаго, пастаянна атрымліваецца «барацьба за ўладу». Малодшыя ў сем'ях прывыкаюць усё атрымліваць і не адказваць за іншых — такім складана быць вядучымі. А нехта наогул быў адзіным: для яго ідэальная кампанія — адзінота... У нейкім сэнсе мы ўсе адзін для аднаго «замежнікі», носьбіты іншай «культуры».

Дарослыя людзі, вядома, могуць навучыцца разумець адно аднаго. Але для гэтага трэба пастаянна ўлічваць індывідуальны вопыт таго, хто побач, увесь час глядзець яго вачыма і слухаць яго вушамі.

— Людзі, якія прыстасоўваюцца да сваёй другой паловы, вымушаныя лепш разумець і сябе, і таму ўвогуле становяцца лепшымі, — кажа Уладзіслаў Іваноўскі. — Галоўнае — адназначная перакананасць у тым, што нармальны менавіта гэты варыянт, а не пошук замены партнёра.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.