Вы тут

Батарэям дазволілі цяплець


Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі падрыхтавала і накіравала ў рэгіёны ўзгадненне ўключэння ацяплення на ўсёй тэрыторыі краіны з 7 кастрычніка. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту «Звязды» памочнік міністра ЖКГ Генадзь Аксціловіч.

Гэтым рашэннем дазваляецца пачаць ацяпляць у першую чаргу памяшканні медыцынскіх і сацыяльных арганізацый, школы, дзіцячыя садкі і іншыя дашкольныя ўстановы, а таксама музеі, архівы і бібліятэкі. Па другой чарзе ацяпленне будзе падключана ў жылых дамах, інтэрнатах і сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. А вось аб падключэнні ацяплення адміністрацыйных будынкаў гаворка пакуль не ідзе.

Спецыяліст Міністэрства ЖКГ удакладніў, што накіраванае ўзгадненне дазваляе аблвыканкамам кожнага асобнага рэгіёна самастойна прымаць рашэнне аб канкрэтнай даце падключэння ацяплення ў залежнасці ад тэмпературнага рэжыму, а таксама іншых фактараў гатоўнасці спажыўцоў і пастаўшчыкоў цяпла. Напрыклад, у сталіцы цяпло пачало паступаць у школы і дзіцячыя сады, бальніцы, іншыя медыцынскія і сацыяльныя ўстановы ўжо 6 кастрычніка, а ў жылых дамах ацяпленне пачынаюць уключаць з серады.

Выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марына Малаева паведаміла, што такое рашэнне прынята ў сувязі з рэзкім пахаладаннем, якое прагназуецца. На працягу трох-чатырох дзён ацяпленне з'явіцца ва ўсіх жылых дамах Мінска. Прадстаўніца Мінгарвыканкама адзначыла, што ўсе спажыўцы і пастаўшчыкі цяпла Мінска гатовы да пачатку ацяпляльнага сезона. Пашпарты гатоўнасці атрымалі 117 ЖЭС, а таксама ўвесь жылы фонд, установы адукацыі і аховы здароўя. У горадзе створаны неабходныя запасы топачнага мазуту і іншых відаў паліва.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.