Вы тут

Унікальны ўльтрагукавы апарат


У Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы з'явіўся ўльтрагукавы апарат, які пакуль што не мае аналагаў у вобласці.

Аналагічных апаратаў у краіне было толькі два. Асаблівасць у тым, што з яго дапамогай можна выявіць паталогію на самых ранніх стадыях захворванняў. Апарат коштам каля 850 мільёнаў рублёў таксама знойдзе прымяненне ў акушэрстве і гінекалогіі. У прыватнасці, выяўляе праблемы на ранніх стадыях цяжарнасці. Гэта, безумоўна, зможа станоўча паўплываць на дэмаграфічную сітуацыю, знізіць узровень смяротнасці, у тым ліку і перынатальнай, — паведаміла «Звяздзе» Валянціна Уласенка, прэс-сакратар Полацкага райвыканкама.

У дзень прайсці абследаванне стану здароўя могуць да 50 чалавек.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanski@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.