Вы тут

Выйсці на новы ўзровень


Старшыня Палаты прадстаўнікоў сустрэўся з алжырскім дыпламатам.

Наша дзяржава разглядае Алжыр як важнага партнёра ў Паўночнай Афрыцы. На гэтым зрабіў акцэнт старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Алжыра ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Смаілам Алауа.

Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, нягледзячы на тое, што ў нашых краін невялікі ўзаемны тавараабарот (па выніках 2014 года ён склаў 10 мільёнаў долараў), ёсць вельмі вялікія перспектывы нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў паведаміў, што ў красавіку гэтага года адбыліся кансультацыі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў, таксама прайшоў бізнес-форум. Па меркаванні Уладзіміра Андрэйчанкі, усе гэтыя сустрэчы стануць каталізатарам у актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва.

Гаворачы пра стан міжпарламенцкіх адносін, старшыня ніжняй палаты заўважыў, што ў беларускім парламенце ўжо створана 61 група сяброўства.

— Мы гатовы разгледзець пытанне аб стварэнні групы сяброўства ў нашым парламенце, калі з боку алжырскіх парламентарыяў будзе сустрэчная ініцыятыва, — адзначыў ён. — Мы хацелі папрасіць вас аказаць садзейнічанне ў фарміраванні гэтай групы.

У сваю чаргу Смаіл Алауа прызнаў, што міжпарламенцкая дыпламатыя адыгрывае асаблівую ролю ў двухбаковых стасунках.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.