Вы тут

Век індывідуальнай медыцыны


Адкрыццё Рэспубліканскага цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі дазваляе ахове здароўя зрабіць вялікі крок наперад.

ПЭТ-цэнтр у Рэспубліканскім цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава адкрыўся ўчора з удзелам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Абсталяванне цэнтра дае магчымасць праводзіць раннюю дыягностыку анкалагічных, неўралагічных і кардыялагічных захворванняў, прызначаць дакладную схему лячэння, выбіраючы для кожнага пацыента лекі, якія падыходзіць яму найлепш. Такім чынам Беларусь у ліку першых уступае ў век індывідуальнай, персаніфікаванай медыцыны.

Падчас наведвання РНПЦ Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з аснашчэннем ПЭТ-цэнтра, пабываў у яго лабараторыях, а таксама ў Рэспубліканскай малекулярна-генетычнай лабараторыі канцэрагенезу, якая была ўведзена ў эксплуатацыю ў жніўні 2015 года. Акрамя таго, Прэзідэнту было даложана аб стане РНПЦ анкалогіі, яго перспектывах, развіцці дыягностыкі, прафілактыкі і тэрапіі анкалагічных захворванняў, дасягненнях анкаслужбы і сістэмы аховы здароўя наогул, вытворчасці айчынных проціпухлінных прэпаратаў.

У РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з удзельнікамі навукова-практычнай канферэнцыі «Новыя тэхналогіі ў медыцыне».

Прэзідэнт падчас сустрэчы звярнуў увагу, што ў Беларусі за апошнюю пяцігодку ў ахову здароўя ўкладзены вялікія сродкі. Кіраўнік дзяржавы патрабуе эфектыўнай аддачы ад укладзеных у галіну грошай. Ён нагадаў, што на дзяржаўным узроўні былі прыняты сур'ёзныя меры для паляпшэння якасці работы медыцынскіх устаноў, пачынаючы ад сельскіх ФАПаў, участковых, раённых бальніц да рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў. Аляксандр Лукашэнка таксама сказаў, што плануецца сур'ёзна праінспектаваць работу медыцынскіх устаноў, каб увогуле праверыць узровень медыцынскай дапамогі, якая аказваецца. Гэта датычыцца як рэспубліканскіх цэнтраў, так і многіх раённых, участковых бальніц, ФАПаў.

У верасні Прэзідэнт Беларусі з трыбуны Генасамблеі ААН гаварыў аб дасягненнях беларускіх медыкаў, у тым ліку адносна скарачэння дзіцячай і мацярынскай смяротнасці. Па многіх паказчыках беларуская сістэма аховы здароўя знаходзіцца на перадавых пазіцыях. Можна сказаць, што гэтая галіна мае і палітычны складнік, паколькі замежныя бізнесмены, бачачы дасягненні Беларусі, пачынаюць ісці сюды са сваімі інвестыцыямі і ідэямі.

Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць магчымасць стварэння ў Беларусі цэнтра па клетачных тэхналогіях, аб якім ішла размова падчас вышэйзгаданай канферэнцыі. Як падкрэсліў Прэзідэнт, выбар правільнага шляху далейшага развіцця медыцыны вельмі важны. На яго думку, трэба максімальна канцэнтраваць веды і вопыт, каб рухацца наперад. Што датычыцца перспектыў стварэння цэнтра па клетачных тэхналогіях, то, як лічыць Аляксандр Лукашэнка, неабходна вывучыць замежную практыку і з яе ўлікам вызначыць патрэбны напрамак.

Увогуле ж, у беларускай медыцыне своечасова вызначылі асноўныя кірункі работы і пачалі рабіць сур'ёзныя захады для зніжэння анказахваральнасці, смяротнасці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў. Як адзначыў Прэзідэнт, галоўная задача — вырашыць дэмаграфічную праблему, каб узровень смяротнасці быў значна перакрыты за кошт нараджальнасці. Дынаміка ў гэтым напрамку вельмі добрая. «Ахове здароўя мы надаём асаблівую ўвагу, так і будзе ў далейшым, таму што гэта жыцці людзей», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. У прыярытэце застаецца таксама адукацыя.

Прэзідэнт прапанаваў удзельнікам канферэнцыі вызначыць, як перадаць вядучыя медыцынскія тэхналогіі рэгіёнам. Неабходная матэрыяльная база для гэтага ствараецца.

«У краіне трэба прадоўжыць укараненне прынцыпова новых падыходаў да дыягностыкі і лячэння захворванняў», — падкрэсліў Прэзідэнт. «Задача адна — не спыняцца на дасягнутым», — сказаў ён, высока ацаніўшы ўкаранёныя ў РНПЦ анкалогіі сучасныя тэхналогіі. Аляксандр Лукашэнка лічыць важным, што ў Беларусі своечасова звярнулі ўвагу на неабходнасць стварэння такога РНПЦ і пабудавалі яго, а цяпер пастаянна мадэрнізуюць і абнаўляюць. Але, на яго думку, пабудаваць і аснасціць цэнтр — гэта паўсправы, галоўнае — гэта людзі. «Для мяне важна было паглядзець на тых, хто тут працуе. Не важна, хто гэта — спецыялісты паважанага ўзросту або моладзь, галоўнае, каб мазгі мелі і маглі працаваць. Я тут убачыў моладзь, у якой блішчаць вочы і якая ўжо ўмее працаваць. Гэта наша будучыня, значыць, што грошы ўкладзены не дарэмна», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На сустрэчы з удзельнікамі канферэнцыі гаварылі аб праблемах, а таксама аб перспектывах развіцця медыцыны, у прыватнасці дыягностыкі і лячэння анказахворванняў. Кіраўнікі медыцынскіх цэнтраў у тым ліку ўзнялі пытанне аптымізацыі штатнага раскладу, і ў выніку было прынята рашэнне, што ім дадуць магчымасць самім перафарміроўваць штатны расклад з улікам асаблівасцей кожнай асобна ўзятай установы.

Таксама падчас сустрэчы ўзнімалася праблема жылля для маладых спецыялістаў. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў разгледзець пытанне будаўніцтва інтэрната для маладых медыкаў у Бараўлянах. Прэзідэнт даручыў прапрацаваць яго кошт і далажыць яму вынікі.

Паводле БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.