Вы тут

Самы вялікі сцяг,


або Спадчына для Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

9 кастрычніка адбудзецца цырымонія ўрачыстай перадачы самага вялікага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у экспазіцыю Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Сцяг быў выраблены ў рамках культурна-асветніцкага праекта «Спадчына» тэлеканалам «Мінск ТV».

Ён мае памер 45 на 90 метраў і плошчу звыш 4 тысяч кв. метраў, важыць больш за 300 кілаграмаў. Сёння ён з'яўляецца самым вялікім у Беларусі. Тэлеканал «Мінск ТV» падаў заяўку ў Кнігу рэкордаў Гінеса на атрыманне сертыфіката, які пацвердзіць званне «Самы вялікі дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь». Зараз заяўка разглядаецца.

У цырымоніі разгортвання палатна прынялі ўдзел 670 чалавек. Тэлеканал «Мінск ТV» таксама перадасць Музею сучаснай беларускай дзяржаўнасці кадры з месца падзеі (разгортванне флага на Кастрычніцкай плошчы), знятыя ў паветры.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.