Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Уладны характар і настойлівасць дазволяць вам рэалізаваць свае задумкі на гэтым тыдні. Спатрэбіцца трохі хітрасці і выкрутлівасці, бо прамалінейная дзейнасць можа не прынесці жаданага выніку. Неабходна накіраваць сваю энергію крыху пад іншым вуглом, завуаляваць жаданні, разыграць невялікую сцэнку, і тады вы дасегняце поспеху. На гэтым тыдні вам будзе спадарожнічаць удача, ваша задача заключаецца толькі ў тым, каб своечасова яе распазнаць і правільна ёй скарыстацца.

ЦЯЛЕЦ. Тыдзень спрыяльны для любых спраў, але асноўная скіраванасць павінна заключацца ў завяршэнні пачатых, давядзенні іх да розуму, у падвядзенні вынікаў, а не пачынанні чагосьці новага. Умовы і настрой будуць спрыяць таму, каб знайсці і выправіць дробныя недахопы, канчаткова рэалізаваць праекты. Якія-небудзь новаўвядзенні лепш адкласці на потым. Не варта брацца за некалькі спраў адразу, бо гэта адцягне ўвагу ад асноўнай задачы і можа выклікаць ператамленне, што прывядзе да няўдачы па ўсіх напрамках.

БЛІЗНЯТЫ. Неабходна сканцэнтраваць увагу на асабістых справах і не распыляцца на іншыя прапановы. Спрыяльны час для наладжвання адносін у сям'і, прывядзення ў баланс усіх спраў, якія звязаны з вамі або домам. У тым ліку для таго, каб займацца ўласным здароўем, гарманізацыяй прасторы вакол сябе. Для праяўлення актыўнасці найбольш спрыяльны канец тыдня. У гэты час вы зможаце прыцягнуць на дапамогу сваё акружэнне, што вельмі дапаможа ў любым пачынанні.

РАК. Пачатак тыдня будзе вельмі праблематычным. Можаце апынуцца ў непрыемнай сітуацыі, калі давядзецца разбірацца ў шматлікіх супярэчнасцях як унутры сябе, так і ў адносінах з іншымі людзьмі. Галоўная прычына цяжкасці ў тым, што вы самі для сябе не зможаце знайсці адназначнага адказу на свае пытанні, прыняць рашэнне, таму любыя знешнія фактары могуць збіць вас з абранага шляху. Гэта можа стаць прычынай канфліктаў і ўнутранай разбалансіроўкі. Вярнуцца ў стан камфорту і спакою зможаце толькі ў канцы тыдня.

ЛЕЎ. Пачатак тыдня — добры час для кампаній, сустрэчы з сябрамі і правядзення свят. А вось бліжэй да сярэдзіны сітуацыя можа змяніцца. Вас пачнуць адольваць розныя жаданні, ідэі, якія не заўсёды варта ўвасабляць у жыццё. А некаторыя самі могуць стаць ахвярай махляроў з прычыны няўважлівасці ці залішняй даверлівасці. У канцы тыдня вялікая рызыка заблытацца ва ўласных эмоцыях, пачуццях і жаданнях, спыніцца на ростанях і так і не рашыцца зрабіць крок у які-небудзь бок.

ДЗЕВА. Актыўны пачатак тыдня, пад'ём энергіі і імклівы рух наперад прадвызначаць ваш поспех на наступныя дні. Сярэдзіна тыдня — больш спакойны перыяд, які дазваляе пажынаць плады зробленага і прыводзіць усё пачатае ў парадак. Канец тыдня — час, калі зможаце атрымаць асалоду ад вынікаў сваёй працы і пачаць новую дзейнасць, спрыяльны для бізнесменаў і людзей, якія ніколі не спыняюцца на дасягнутым. У другой палове добра будуць ісці любыя справы, звязаныя з партнёрствам і супрацоўніцтвам. Вам будзе лёгка знайсці сабе чалавека, на якога можна будзе спадзявацца. Тыдзень у першую чаргу спрыяльны для актыўных і мэтанакіраваных людзей, а таксама для здзелак з маёмасцю.

ШАЛІ. Добры час для здзяйснення якіх-небудзь сумесных спраў. Можаце знайсці сабе добрага памочніка або кампаньёна, праца з якім адкрые шматлікія магчымасці. Таксама тыдзень будзе добры для падарожжаў, асабліва калі гэта дзелавыя паездкі. Падзеі вельмі спрыяльна адбіваюцца на вашым матэрыяльным становішчы. Могуць з'явіцца ўдалыя ідэі або новыя магчымасці, якія варта прыняць да ўвагі, бо яны прынясуць поспех. У канцы тыдня павялічыцца працаздольнасць і вы зможаце пачаць рэалізацыю ідэй і планаў.

СКАРПІЁН. Не дазваляйце сабе ленавацца ў пачатку тыдня: у вас ёсць добрыя магчымасці пачаць новую дзейнасць і закласці асновы для будучага росту. Ад вас спатрэбяцца ўважлівасць у справах і прыняцце важнага і адказнага рашэння. Магчыма, вам давядзецца рабіць не тое, што хочацца, а тое, што трэба і карысна ў дадзены момант. Адпачыць ад спраў зможаце у другой палове тыдня, тады ж і атрымаць прыбытак або ўзнагароджанне. Калі першая палова тыдня багатая на дзейнасць, то другая — наадварот: атрыманне выніку ад сваёй працы і практычна поўная бяздзейнасць.

СТРАЛЕЦ. Тыдзень звязаны з прывядзеннем сябе ў парадак. Гэта добры час для таго, каб узяць адпачынак або проста расслабіцца. Сярэдзіна тыдня — невялікі астравок актыўнасці, калі варта падумаць пра свае далейшыя планы на жыццё і, магчыма, распачаць нейкія дзеянні для іх рэалізацыі. Верагодны грашовыя паступленні або падарункі. А вось выхадныя добра правесці ў коле сям'і ці з блізкімі людзьмі. Час спрыяльны для аднаўлення адносін, размоў у сяброўскай кампаніі і цёплых успамінаў.

КАЗЯРОГ. Можаце смела брацца за любую справу, асабліва калі вы ўжо калісьці рабілі яе, але тады ў вас не атрымалася. Новы этап у дзейнасці, новы віток дазваляе скончыць даўно пачатае і спакойна прайсці далей па сваім шляху. У пачатку тыдня магчыма паляпшэнне сітуацыі ў асабістай сферы. Спрыяльны перыяд для любых новых пачынанняў. Гэта можа быць як новае знаёмства, якое абяцае быць цікавым і працяглым, так і адраджэнне старых адносін, што згаслі, сталі не такімі яркімі, як былі раней.

ВАДАЛЕЙ. Гэты тыдзень з'яўляецца перыядам дзейнасці і новых пачынанняў, за выключэннем таго аспекту, што вы будзеце схільны да сумненняў і нерашучасці. У вас заўсёды было больш за адну думку з любой нагоды, і у гэты раз сітуацыя складваецца не іначай. У выніку будзе вельмі няпроста вырашыць, якім жа шляхам пайсці. У выбары даверцеся тым людзям, з якімі збіраецеся рухацца наперад. Ад вас патрабуецца не столькі сама дзейнасць, колькі дапамога ў рабоце іншым.

РЫБЫ. На гэтым тыдні вас чакаюць сур'ёзныя перамены, прычым яны будуць вельмі нечаканымі для вас, але, тым не менш, досыць спрыяльнымі. У першую чаргу гэта закране кар'ерныя пытанні, ваш матэрыяльны стан і становішча на працы, можа таксама прайсціся і па кантактах з іншымі людзьмі, але, верагодна, не рамантычных, а выключна дзелавых. Вас наведаюць новыя ідэі, адкрыюцца новыя магчымасці і перспектывы, за якія варта ўхапіцца. Адпусціце старое і адкрыйцеся для новых павеваў.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.