Вы тут

«Мы разам» спяваем любімыя песні


Сёння ў сталічным Палацы спорту прайшоў фінальны канцэрт агульнанацыянальнай акцыі «Мы разам», якую сёлета арганізавалі тэлеканал АНТ і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з мясцовымі органамі ўлады. У ім узялі ўдзел такія артысты, як Аляксандр Ціхановіч і Ядзвіга Паплаўская, Алена Ланская,  Дарыя, Аляксандр Грос, Тэа, Іскуі Абалян, ансамблі «Песняры», «Сябры» і многія іншыя.

Як адзначыў намеснік кіраўнікаАдміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі, «мерапрыемствы кшталту рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Мы — разам!» аб'ядноўваюць наш народ. Яны ўжо сталі традыцыйнымі. Такія канцэрты збіраюць людзей не проста добра праводзіць час, але і распавядаць пра дасягненні краіны». На яго думку, канцэрт прайшоў у важны час — час, калі краіна робіць выбар сваёй будучыні. А выбарчая кампанія заўсёды праходзіла на пад'ёме, як свята. І менавіта такія мерапрыемствы дапамагаюць не толькі аб'яднаць людзей, але і паказаць, што сёння ў Беларусі з'яўляецца гонарам. Удзел у такіх акцыях дае адчуванне, што беларусы разам і падтрымліваюць адно аднаго.

Варта адзначыць, што музычны марафон «Мы разам!» праходзіў ва ўсіх абласцях Беларусі. У акцыі прынялі ўдзел больш за 400 артыстаў. З выступленнямі «зорны дэсант» пабываў у Баранавічах, Віцебску, Гродне, Магілёве, Гомелі і шэрагу іншых беларускіх гарадоў. Канцэрты прайшлі з аншлагамі і нагадвалі па сваёй атмасферы сустрэчу сяброў, публіка мела магчымасць спяваць разам з любімымі артыстамі. Падчас канцэртаў трансліраваліся тэксты песень, якія ўжо сталі хітамі для многіх пакаленняў. Не абышлося без гучных апладысментаў, кветак і фатаграфавання на памяць з «зоркамі» беларускай эстрады.

— Для мяне вельмі важна прымаць удзел у такіх акцыях, бо там, дзе аб'ядноўваюцца людзі, ёсць сіла. І самае галоўнае, што мы разам і падтрымліваем адно аднаго, — зазначыла ў адным з інтэрв'ю заслужаная артыстка Беларусі Алена Ланская.

Падтрымала гэтую думку і калега па сцэне спявачка Ядзвіга Паплаўская, якая падчас канцэрта ў Гродне выказала наступную думку: «Мы ездзім з гастролямі па ўсім свеце, і паўсюль пра Беларусь кажуць як пра светлы край. І ў першую чаргу гэта так, дзякуючы людзям, якія жывуць на гэтай зямлі. Дзякуючы таму, што мы разам».

Яркае шоу тэлеканала АНТ ужо некалькі месяцаў гастралюе па Беларусі і завершыцца гала-канцэртам, які гледачы змогуць убачыць сёння вечарам у 21.05 у эфіры тэлеканала.

Алена Драпко

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.