Вы тут

Рыжык, «зорка» інтэрнэту


Дзікая норка па мянушцы Рыжык стала амаль ручной дзякуючы жыхару вёскі Хаценчыцы Вілейскага раёна Віктару Казлоўскаму.

10-11

Дзесьці з месяц назад фатограф дзікай прыроды (яго здымкамі могуць любавацца чытачы часопіса «Родная прырода») заўважыў гэтага звярка недалёка ад свайго дома і стаў амаль штодня падкормліваць яго рыбай. Амерыканская норка (так вызначылі навукоўцы від маленькага драпежніка) так прызвычаілася да дармавых ласункаў, што, пачуўшы крокі «гаспадара», чакае яго на сцежцы і смела выхоплівае пачастунак з рук. А калі часам норка запозніцца на сняданак, Віктар два-тры разы пагукае Рыжыка, і звярок імгненна будзе тут як тут.

10-13

— Я хацеў прывабіць Рыжыка толькі для фотаздымак каля маленькай сажалкі, дзе ён жыве і палюе, і нават не падазраваў, што норка стане такой даверлівай, будзе садзіцца на калені і нават дазваляць сабе гладзіць, — кажа знаўца прыроды. — Думаю, што зносіны з чалавекам ніколькі не абмяжуюць яе волі.

10-14

Дзякуючы Віктару Казлоўскаму маленькі Рыжык паспеў стаць сапраўднай мадэллю для многіх беларускіх фатографаў і інтэрнэт-славутасцю, выклікаўшы ў сеціве шмат «лайкаў» і каментарыяў.

10-12

Анатоль Кляшчук

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».