Вы тут

Віно з вінаграду


Самым простым з'яўляецца рэцэпт, для якога спатрэбіцца 10 кг нямытага, але ачышчанага ад смецця вінаграду і 3 кг цукру. Вінаград змяшчаюць у эмаліраванае вядро і старанна расціскаюць таўкачыкам.

Пасля выдзялення соку вядро накрываюць марляй і ставяць на 5 дзён для першаснага закісання ў цёплае месца. Неабходна штодня перамешваць вінаградны сок.

10-5

Калі жамерыны ўсплывуць на паверхню, сок працэджваюць праз марлю, а жамерыны добра адціскаюць. Атрыманы сок змешваюць з цукрам і выліваюць у шкляную бутлю альбо слоікі. На рыльцы ёмістасцяў надзяваюць прабітыя некалькі разоў іголкай гумовыя медыцынскія пальчаткі.

Цяпер засталося дачакацца фіналу закісання, які адбудзецца прыкладна праз месяц. Яго вызначаюць па здзьмутай пальчатцы. Віно разліваюць па бутэльках і пакідаюць на тыдзень для адстойвання. Затым зноў пераліваюць у новыя бутэлькі і пры гэтым сочаць, каб асадак застаўся ў старой. Гэтую працэдуру паўтараюць 3 разы, пасля чаго віно пакідаюць у спакоі яшчэ на паўтара месяца ў халаднаватым месцы. А потым можна атрымліваць асалоду ад самастойна вырабленага напою.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.