Вы тут

Жанчына — цуд,


а маці заслугоўвае глыбокай павагі і пакланення.

Няма чалавека, раднейшага за маці. Ніякія скарбы не заменяць яе любові. Мацярынская малітва абароніць ад полымя і падыме са дна, яе заступніцтва і блаславенне ўратоўваюць дзяцей ад шматлікіх бед... Словы пашаны і ўдзячнасці гучалі гэтымі днямі ў сталічнай гімназіі №11 падчас урачыстага ўшанавання матуль, арганізаванага Беларускім саюзам жанчын (БСЖ) у рамках Тыдня маці.

[caption id="attachment_104913" align="alignnone" width="600"]10-19 Удзельнікі і пачэсныя госці свята ўшанавання маці: Таiсiя ПУЖЭВIЧ, Надзея ЕРМАКОВА і творчы калектыў “Лёсы” былых малалетніх вязняў канцлагераў.[/caption]

Сімвалічна, што пачатак святочных мерапрыемстваў адбыўся менавіта ў Першамайскім раёне Мінска — менавіта тут у 1994 г. упершыню адзначаўся Дзень маці. Цяпер гэтая падзея заняла сваё пачэснае месца ў шэрагу іншых дзяржаўных свят Беларусі.

Выхаванцы гімназіі арганізавалі для матуль і запрошаных гасцей цудоўны канцэрт: яны спявалі, танцавалі, чыталі вершы і выконвалі гімнастычныя нумары. Напрыканцы свята перад прысутнымі выступіў творчы калектыў «Лёсы» былых малалетніх вязняў канцлагераў. Непадкупныя шчырасць і непасрэднасць выканаўцаў кранулі многія сэрцы, шмат хто не змог стрымаць слёз. Шчымлівыя, кранальныя словы гучалі і ад арганізатараў свята, і ад гасцей.

[caption id="attachment_104914" align="alignnone" width="600"]10-20 Выхаванцы сталічнай гімназіі №11 дораць словы любові і падзякі ўсім матулям Беларусі.[/caption]

— У гімназіі стартавала акцыя пакланення жанчыне-маці, жанчыне-працаўніцы, чыімі стараннямі і цеплынёй саграваецца кожная сям'я. Жанчыны Беларусі, маці Беларусі заслугоўваюць глыбокай павагі, — сказала Таісія ПУЖЭВІЧ, старшыня Першамайскай раённай арганізацыі БСЖ.

Айцец Святаслаў, старшыня хрысціянскага адукацыйнага цэнтра ў гонар святых Кірылы і Мяфодзія, закрануў духоўны складнік свята Дня маці:

— У царкоўных звычаях ёсць цудоўная традыцыя не толькі святкаваць нейкую падзею, але і праводзіць перадсвята — калі за некалькі дзён пачынаецца падрыхтоўка, якая праходзіць праз усё богаслужэнне. Сёння мы, самі таго не жадаючы, выконваем гэтую традыцыю. Дзень маці, які супадае са святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы, яшчэ наперадзе, а мы адкрываем святкаванне такімі кранальнымі ўрачыстасцямі.

[caption id="attachment_104915" align="alignnone" width="600"]10-21 Выстава твораў, зробленых рукамі навучэнцаў гімназіі.[/caption]

Намеснік старшыні БСЖ Надзея Ермакова пажадала прысутным часцей усміхацца і ніколі не зведаць жахаў вайны.

— Спадзяюся, мы будзем жыць у свабоднай краіне і нашы сыны не будуць сыходзіць ваяваць. Я глядзела на выступоўцаў, і слёзы наварочваліся ад іх пяшчоты і шчырасці. На жаль, не ва ўсіх дзяцей ёсць мамы. Аднак з іншага боку, ёсць матулі, якія ўсынавілі дзетак, і, магчыма, яны заслугоўваюць нават большай павагі, чым некаторыя біялагічныя бацькі. Калі глядзіш у вочы малым у дзіцячых дамах, сэрца рвецца на кавалкі, бо відаць, як ім хочацца, каб у іх была мама, — сказала Надзея Андрэеўна.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.