Вы тут

Міхаіл Мясніковіч: «Людзі гавораць пра будучыню, у якой упэўнены»


На сустрэчы з місіяй назіральнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД старшыня Савета Рэспублікі расказаў пра настрой беларусаў.

Кіраўнік верхняй палаты беларускага парламента Міхаіл МЯСНІКОВІЧ звярнуў увагу міжнародных назіральнікаў на тое, што ўсе мерапрыемствы, звязаныя з выбарамі Прэзідэнта краіны, вельмі шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі — як друкаваных, так і электронных. 12-26

— Вядома, ёсць і пэўны роскід меркаванняў, і гэта зразумела, але, што вельмі прыемна, простыя людзі з гонарам кажуць пра сваю краіну, пра Беларусь — гэта сапраўды дарагога каштуе, — адзначыў спікер. — Насельніцтва да сітуацыі неабыякавае. Я часта бываю ў рэгіёнах, працоўных калектывах: грамадзяне адназначна выказваюць свой пункт гледжання і збіраюцца ўдзельнічаць у выбарах. Відавочны працэс стабільнай, паслядоўнай дэмакратызацыі беларускага грамадства, і гэта радуе.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што беларусы з пэўным пад'ёмам характарызуюць палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя працэсы, якія ідуць у краіне: стабільнасць, рост жыццёвага узроўню і шэраг іншых станоўчых момантаў. — Мы, члены Савета Рэспублікі, рэгулярна працуем у рэгіёнах, валодаем інфармацыяй пра стан спраў: абстаноўка і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасці, і ў сацыяльнай сферы спакойная і здаровая, — сказаў сенатар. — Перадвыбарныя праграмы кандыдатаў абмяркоўваюцца ва ўмовах эканамічнай і палітычнай стабільнасці. Таму людзі думаюць, людзі гавораць пра будучыню, у якой яны ўпэўнены. Мы гэта заўсёды ўлічваем і ўдзячныя выбаршчыкам за ўзважаны, пазітыўны падыход. Старшыня Савета Рэспублікі дадаў, што ў краіне на выбарах працуюць назіральнікі з рознымі палітычнымі поглядамі. «Але мы імкнёмся, каб у назіральнікаў усё ж такі было аб'ектыўнае меркаванне, сфарміраванае не нечымі вуснамі або сродкамі масавай інфармацыі. Я ўпэўнены, што ў зносінах з людзьмі, пры адкрытасці, вы ўсе атрымаеце ясны адказ на самыя розныя пытанні. Таму, калі будуць сустрэчы з выбаршчыкамі, участковымі і тэрытарыяльнымі камісіямі, задавайце пытанні, — заклікаў калег парламентарый. — Адказы могуць быць самымі рознымі: прыватнымі і глабальнымі. Могуць быць і катэгарычнымі, але гэта будуць адказы людзей, якія любяць сваю краіну і якім неабыякава, у якіх умовах яны жывуць».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

medvedeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.