Вы тут

У парламенце зацікаўлены, каб выбары адпавядалі міжнародным стандартам


Пра гэта спікер Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу гаварыў міжнародным назіральнікам напярэдадні дня выбараў.

У суботу, прымаючы групу міжнародных назіральнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў, перш за ўсё падзякаваў калегам за згоду працаваць на прэзідэнцкіх выбарах у нашай краіне і ўжо праведзеную імі немалую работу.

12-25

Уладзімір Андрэйчанка назваў выбары Прэзідэнта вельмі важнай грамадска-палітычнай падзеяй не толькі для Беларусі, але і для любой дзяржавы, дзе адбываецца падобная электаральная кампанія, бо ад яе вынікаў у многім залежыць будучыня краіны. — Мы робім усё магчымае, каб гэтыя выбары прайшлі адкрыта, празрыста і дэмакратычна, — запэўніў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Ён заўважыў, што зараз у Беларусі ёсць сацыяльная стабільнасць, грамадзянскі мір і няма міжнацыянальнай, міжканфесійнай варожасці. «Усё гэта дзякуючы таму, што такую палітыку праводзіць кіраўнік нашай дзяржавы, створана адпаведнае заканадаўства і, вядома ж, найперш дзякуючы мудраму беларускаму народу, — дадаў Уладзімір Андрэйчанка. — Бо мы перажылі вельмі шмат узрушэнняў, асабліва тое, што датычыцца Вялікай Айчыннай вайны, падчас якой загінуў кожны трэці беларус. Таму тут усе ведаюць, наколькі важна, каб у краіне быў мір, спакой і згода». Кіраўнік ніжняй палаты беларускага парламента заўважыў калегам з іншых краін СНД, што сёння ў Беларусі ёсць пэўныя эканамічныя праблемы, бо сусветны фінансава-эканамічны крызіс не абмінуў краіну. — Мы крыху запаволілі тэмпы росту валавога ўнутранага прадукту: за 8 месяцаў бягучага года ён склаў 96,5% ад леташняга ўзроўню, тым не менш мы настроены да канца года выйсці на ўзровень мінулага года, — праінфармаваў Уладзімір Андрэйчанка. — У цэлым у нас складваецца ўсё нармальна з выплатамі пенсій, дапамог грамадзянам, няма ніякіх завінавачанасцяў па заработнай плаце. І мы, безумоўна, усё робім для таго, каб забяспечыць бяспеку краіны і дабрабыт нашага насельніцтва. Паводле слоў старшыні Палаты прадстаўнікоў, менавіта з гэтага пункту гледжання заканадаўчая ўлада краіны зацікаўлена, каб выбары адпавядалі міжнародным стандартам і каб усе ахвотныя маглі ўдзельнічаць у назіранні. Спікер ніжняй палаты беларускага парламента таксама паведаміў, што Выбарчы кодэкс Беларусі адпавядае міжнародным стандартам і дазваляе браць удзел у выбарах усім, хто «ўпісваецца ў наша заканадаўства», стварае магчымасць канкурыраваць палітычным ідэям і поглядам. Разам з тым за апошнія пяць гадоў выбарчае заканадаўства карэктавалася тройчы, у асноўным па рэкамендацыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Уладзімір Андрэйчанка нагадаў, што Беларусь летась далучылася да Канвенцыі СНД аб стандартах дэмакратычных выбараў і заўсёды актыўна ўдзельнічае ў Міжпарламенцкай асамблеі СНД, працуе над удасканаленнем мадэльнага заканадаўства Садружнасці, плённа супрацоўнічае з Міжнародным інстытутам маніторынгу развіцця дэмакратыі, парламентарызму і захавання выбарчых правоў грамадзян дзяржаў — удзельніц МПА АБСЕ. «Мы, вядома, зацікаўлены пашыраць гэту работу і ўдзельнічаць у міжнародных, вельмі аўтарытэтных арганізацыях па назіранні за выбарамі», — дадаў Уладзімір Андрэйчанка.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

medvedeva@zviazda.by

Загаловак у газеце: Парламентарыі зацікаўлены, каб выбары адпавядалі міжнародным стандартам

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.