Вы тут

Выбары ў вашай краіне — гэта ўрачыстасць, свята


лічыць назіральнік па выбарах з Аўстрыі.

«Я лічу, што праца на ўчастках арганізавана вельмі добра. У мяне засталося станоўчае ўражанне», — заявіў Петр Бахмайер, прафесар, старшыня Аўстрыйска-Беларускага таварыства, каментуючы свае назіранні па выбарах у Беларусі. 12-28

Спадар Бахмайер, перш чым звярнуцца да прэсы, завёў гутарку з членамі ўчастковай выбарчай камісіі №46 г. Мінска. На пытанні аб тым, як выбіраліся члены камісіі і яе старшыня, тыя шчыра задаволілі прафесара адказам і дадалі, што гэтая праца для іх зусім няцяжкая. А таксама расказалі, што дзеткам, якія прыйшлі на выбары з бацькамі, і тым, хто ўпершыню галасуе, робяць невялікі падарунак — сцяжок з надпісам «Квітней, Беларусь!», які ўручылі і замежнаму госцю. — У мяне склалася ўражанне, што выбары ў Беларусі — гэта ўрачыстасць, свята, — кажа старшыня Аўстрыйска-Беларускага таварыства. — Мы бачылі адкрыты канцэрт, танцы, музыку. Гэта вельмі прыемна. Праўда, для мяне зусім дзіўна і нечакана. У нас у Аўстрыі такога няма. Апошні раз прафесар быў у Беларусі 7 гадоў таму. Тады ён, як і сёлета, выступіў у якасці назіральніка за выбарамі: «На парламенцкіх выбарах у 2008 годзе я быў у якасці назіральніка ад АБСЕ. У мяне тады склалася станоўчае ўражанне ад краіны і пануючай атмасферы. Я назіраў за выбарамі і ўсё, на мой погляд, было ў парадку, хоць АБСЕ сказала, што гэта было не зусім па еўрапейскіх стандартах. Петр Бахмайер адзначыў, што створаны камфортныя ўмовы для работы назіральнікаў: «Праца назіральнікаў добра арганізавана. Мой калега-беларус суправаджае мяне паўсюль, дзе неабходна, у тым ліку і на выбарчых участках. Мы ездзім на машыне. Быць назіральнікам у вашай краіне — нескладаная праца. Таму што тут усё спакойна. Гэта прыемна». На думку аўстрыйскага прафесара, выбары ў рэспубліцы адбываюцца на належным узроўні і іх можна назваць легітымнымі: «Я лічу, што выбары ў Беларусі дэмакратычныя, бо ў прэзідэнцкай гонцы ўдзельнічае 4 кандыдаты, і выбіраецца той, які набраў болей за ўсё галасоў. Ён і становіцца прэзідэнтам». Наша размова адбылася яшчэ да моманту, калі сталі вядомы вынікі выбараў. Таму мы папрасілі спадара Бахмайера іх спрагназаваць. «Я лічу, што Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка будзе абраны, таму што не бачу яму альтэрнатывы. Няма іншага кандыдата, які можа абяцаць тыя ж самыя ўмовы для жыцця людзей, што і ён. Таму я чакаю, што за яго прагаласуе большасць».

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.