Вы тут

Шчырае волевыяўленне


Галоўны крытэрый выбараў — задавальненне чаканняў народа, праяўленне волі большасці грамадзян.

Такую думку падчас гутаркі з карэспандэнтам «Звязды» выказаў назіральнік з Балгарыі Захары Захарыеў, старшыня Федэрацыі дружбы з народамі Расіі і СНД, старшыня фонду «Славяне», член вышэйшага савета сацыялістычнай партыі Балгарыі. 12-29

— Спадар Захары, падзяліцеся, калі ласка, уражаннямі ад назіранняў на выбарчых участках.

— Я наведаў ужо чатыры. Тры з іх — падчас датэрміновага галасавання. Уражанні ў мяне такія: усё адбываецца па лініі і нацыянальных, і міжнародных стандартаў. На ўчастках праца арганізавана на належным узроўні. Я ў Беларусі ў якасці назіральніка не ўпершыню. У гэты раз, як і заўжды, усё адбываецца спакойна, нармальна. Мне здаецца, што няма ніякіх падстаў для прэтэнзій і да арганізацыі, і да правядзення выбараў. Калі яны будуць зноў, то не з майго боку, а ад маіх калег-назіральнікаў ад АБСЕ. Наконт датэрміновага галасавання заўсёды шмат прэтэнзій. Я раней прыязджаў у складзе групы назіральнікаў ад АБСЕ, калі яны выказалі такога кшталту заўвагі; у мяне іх не было. На мой погляд, гэтыя заўвагі нелагічныя. Шмат у якіх дзяржавах прынятая практыка датэрміновага галасавання. Па шчырасці, я заўжды рады прыехаць у Мінск. Бо беларуская сталіца мяняецца нават не па гадах, а па месяцах. Заўжды новыя будоўлі, узводзяцца новыя раёны. Я лічу, что Мінск не толькі адзін з самых акуратных і добра арганізаваных гарадоў у Еўропе, але і адзін з самых прыгожых.

— Ці назіралі вы за выбарамі ў іншых краінах?

— Я быў назіральнікам у Расіі, Казахстане, Азербайджане, некалькі разоў у Беларусі, у былой Югаславіі, Сербіі. Сам я быў удзельнікам парламенцкіх выбараў у нас, у Балгарыі. Так што добра ведаю і гэту сістэму. У кожнай сістэме могуць быць нейкія хібы. Галоўнае, каб нарэшце волевыяўленне народа праявілася ў поўнай ступені і адпавядала чаканням грамадскасці. Напрыклад, у некаторых балканскіх краінах ёсць такія праблемы, пра якія ў Беларусі ніхто і не чуў. Гэта купля і продаж галасоў. Калі ў аднаго з кандыдатаў шмат грошай, ён дае, напрыклад, тысячы людзей з выбарчага ўчастка пэўную суму, і тыя за яго галасуюць. Гэты метад пераважна прымяняецца для этнічных меншасцяў. Напрыклад, цыганоў. Ці кандыдат не набывае галасы, а выкарыстоўвае іншыя магчымасці — агітацыю і прапаганду ў СМІ. Значыць, набывае плошчу ў газеце, эфірны час на тэлебачанні і радыё і атрымліваецца больш канкурэнтаздольным, чым іншыя кандыдаты.

— Як вы лічыце, у беларускіх СМІ тэма выбараў асвятляецца на належным узроўні?

— На дастойным. Я лічу, што ў Беларусі ў гэтым рэчышчы пастаўлена ўсё нармальна. І гэта не віна прэсы, што папулярнасць дзейнага Прэзідэнта непараўнальная з іншымі кандыдатамі. Таму што ўсё ж такі асоба вызначае і стаўленне грамадскасці да яе. І грамадства дае адзнаку наконт лідарскіх якасцяў таго ці іншага кандыдата. Так што гэта ўжо праблема развіцця грамадска-палітычных працэсаў. СМІ закліканы даваць толькі адлюстраванне гэтых працэсаў, а не накіроўваць і фарміраваць іх. У вашай краіне дастаткова і сродкаў масавай інфармацыі, якія адлюстроўваюць інтарэсы апазіцыі. Прызнаюся, што мне вельмі падабаецца ваша газета «Звязда». Наколькі я ведаю, адна з найстарэйшых. І хоць яна па-беларуску, я амаль усё разумею і з задавальненнем, калі бываю ў Беларусі, чытаю яе.

— Дзякуй! І апошняе пытанне. На ваш погляд, ці дэмакратычныя выбары, за якімі вы назіраеце?

— Няма падстаў, каб сказаць, што яны недэмакратычныя. Таму што выбары адлюстроўваюць на 100% пазіцыю беларускага народа. Той факт, што хтосьці не здолеў атрымаць давер народа, гэта яго праблемы. Дэмакратыя ад «дэмас» — народ. Калі мы не адыходзім ад корня гэтага старажытнагрэчаскага слова, значыць, дазваляем людзям большасцю абраць пэўнага кандыдата, тады ёсць выбары легітымныя і справядлівыя.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.