Вы тут

Каб была альтэрнатыва


Сяргей Гайдукевіч — лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі — з'явіўся на выбарчым участку №77 у аграгарадку Сёмкава Мінскага раёна ў атачэнні сваіх саратнікаў па партыі, у ліку якіх і яго сын Алег Гайдукевіч. Ён прагаласаваў па месцы сваёй рэгістрацыі датэрмінова. У галасаванні ўзялі таксама ўдзел жонка Сяргея Гайдукевіча, Ала Паўлаўна, нявестка Марыя, на ўчастку прысутнічала і  старэйшая ўнучка Ліза.

12-42

Сяргей Гайдукевіч, дарэчы, — адзіны кандыдат у прэзідэнты, які галасаваў за межамі Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. Ён павіншаваў усіх прысутных са значнай падзеяй у жыцці краіны. «Выбары — заўсёды свята пры любых абставінах: гэта рух наперад, развіццё дзяржавы. Як яны пройдуць, так і будзем жыць», — канстатаваў ён.

Сваю перадвыбарчую кампанію Сяргей Гайдукевіч ацэньвае высока, магчыма нават на пяць з плюсам. Сяргей Гайдукевіч упэўнены, што «трэба хадзіць на выбары» для таго, каб людзі бачылі альтэрнатыву, іншыя погляды, праграмы, мелі права выбару.

Што датычыцца ўдзелу ў наступных выбарах Прэзідэнта, то ён адказаў, што не ведае, як адказаць на гэтае пытанне: «Я не доўгайграючая пласцінка. Сёння вырасла шмат моладзі, якая будзе годна прадстаўляць нашу партыю і ў будучыні на роўных змагацца з любым кандыдатам».

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?