Вы тут

Паспрабаваць сілы ў парламенце


На 54-м выбарчым участку горада Мінска ў 11 гадзін раніцы быў амаль аншлаг. Выбаршчыкі прыходзілі з адным пытаннем: «Чаму так шмат людзей?» На што члены камісіі жвава адказвалі: «Свята ж сёння». Насамрэч дзясяткі журналістаў сабраліся тут, бо ведалі, што на гэтым участку будзе галасаваць адзін з кандыдатаў у Прэзідэнты — Мікалай Улаховіч. Пасля таго, як апусціў бюлетэнь, ён звярнуўся да прадстаўнікоў прэсы.

12-38

— Я паказаў сваю партыю, сваё беларускае казацтва, — кажа Мікалай Дзмітрыевіч. — Буду працаваць на парламенцкія выбары, калі не перамагу. Калі перамагу, буду працаваць у партыі, з грамадскімі арганізацыямі.

Па яго словах, незалежна ад канчатковых вынікаў выбараў, ён ужо лічыць сябе пераможцам: «Я, безумоўна, перамог. Перамог сябе, адважыўся на гэты крок. А гэта ўжо нямала».

Закрануў кандыдат і моўнае пытанне. «У нас у краіне двухмоўе, ніхто не перашкаджае людзям вывучаць беларускую мову. Я на яе не забыўся, добра ведаю і разумею. Аднак гаварыць на ёй я буду тады, калі буду ўпэўнены, што думаю па-беларуску», — адзначыў Мікалай Улаховіч.

Мікалай Улаховіч не сказаў журналістам, за каго аддаў голас. А яго жонка прызналася, што прагаласавала за любімага мужа. Пасля галасавання кандыдат адправіўся ў свой штаб.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.