Вы тут

Форум высокага ўзроўню


Учора ў беларускай сталіцы адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця 79-й Генеральнай асамблеі Міжнароднай электратэхнічнай камісіі (МЭК).

Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржстандарта Беларусі, удзел у гэтым найбуйнейшым тэхнічным і бізнес-форуме міжнароднага ўзроўню прымае сёлета звыш 1200 дэлегатаў больш як з 80 краін свету, якія прадстаўляюць вядучыя сусветныя кампаніі ў галіне электрычных, электронных і сумежных тэхналогій, міжнародныя, рэгіянальныя і нацыянальныя арганізацыі ў сферы тэхнічнага рэгулявання, стандартызацыі і ацэнкі адпаведнасці, а таксама навуковыя ўстановы.

МЭК з'яўляецца арганізацыяй па стандартызацыі, якая вызначае тэхнічную палітыку, распрацоўвае і публікуе міжнародныя стандарты ў сферы электратэхнікі, электронікі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, энергаэфектыўнасці і аднаўляльных крыніц энергіі.

Наша краіна з'яўляецца паўнапраўным членам МЭК з 1993 года, удзельнічае ў працы яе тэхнічных камітэтаў і падкамітэтаў. Гэта дазваляе беларускім спецыялістам атрымліваць доступ да міжнародных стандартаў МЭК і іх праектаў, удзельнічаць у распрацоўцы гэтых дакументаў, ажыццяўляць галасаванне па іх прыняцці і, такім чынам, бачыць перспектыўнае развіццё патрабаванняў, якія будуць прынятыя на глабальным сусветным рынку.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.