Вы тут

Не проста назіральнікі


Беларусь высока цэніць наданне ёй статусу назіральніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Дзмітрыем Мезенцавым.

«Думаю, для Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва мы з часам будзем уяўляць не проста вялікую цікавасць, а прынясём вялікую карысць гэтай арганізацыі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў Дзмітрыя Мезенцава і ў яго асобе ўсіх членаў арганізацыі, назіральнікаў у ёй у тым, што яны не пашкадуюць, што павысілі статус Беларусі ў гэтай арганізацыі. «Я разумею, што для Беларусі зроблена выключэнне, мы не адносімся да азіяцкага рэгіёна, і гэта, напэўна, адзіная еўрапейская дзяржава, якая з'яўляецца назіральнікам у Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Для нас гэта вельмі важна», — падкрэсліў Прэзідэнт.

«Гэта не проста чарговая пляцоўка для размоў, перамоў, хоць і гэта важна. Усё ж такі там гіганцкія дзяржавы, гіганцкія эканомікі. Гэта ўяўляе для нас вялікую цікавасць нават з практычнага пункту гледжання, не кажучы ўжо пра дыпламатыю, палітыку і г.д.», — адзначыў беларускі лідар.

«Таму мы вельмі высока цэнім тое, што сёння супрацоўнічаем непасрэдна ў гэтай арганізацыі з кіраўнікамі іншых дзяржаў, з іншымі дзяржавамі. Гэта будзе на карысць», — лічыць Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся думкай Дзмітрыя Мезенцава як кіраўніка місіі назіральнікаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі аб праведзенай кампаніі, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Дзмітрый Мезенцаў адзначыў, што місія назіральнікаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва не знайшла ніводнага парушэння нацыянальнага выбарчага заканадаўства пры правядзенні выбараў кіраўніка беларускай дзяржавы. Ён звярнуў увагу на тое, што ўпершыню ШАС удзельнічала ў маніторынгу выбараў на тэрыторыі дзяржавы, якая мае ў арганізацыі статус назіральніка.

«І тыя сустрэчы, якія адбыліся са старшынямі ўчастковых выбарчых камісій, членамі камісіі, з выбаршчыкамі, з якімі мы размаўлялі, прадстаўнікамі ў тым ліку апазіцыйных партый і рухаў, паказалі, што гэта відавочна сёння для ўсіх: выбары прайшлі адкрыта, дэмакратычна. І выбары паказалі, што для грамадзян Беларусі права прагаласаваць за будучага Прэзідэнта ўспрымаецца як права ацаніць тое, што было зроблена дзейнай уладай, і, па сутнасці, пацвердзіць курс на ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё сваёй краіны», — адзначыў Дзмітрый Мезенцаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?