Вы тут

Сонечна, але і холадна


А ў другой палове тыдня крыху пацяплее і дажджы.

Ажно да чацвярга на тэрыторыі краіны захаваецца халоднае надвор'е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Сёння будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці магчымы невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 5-11 градусаў. У сераду і чацвер таксама будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, пры праясненнях можа падмарозіць да мінус 6. Удзень чакаецца 4-11 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, далей на тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць атмасферныя франты, а паўночныя вятры памяняюцца на паўднёвыя. Да нас завітаюць больш цёплыя, але вільготныя паветраныя масы, а тэмпературны фон крыху павысіцца. Цяплей стане менавіта ўначы. У пятніцу будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да 5 цяпла, аднак па паўночным усходзе — 1-5 градусаў марозу. Удзень прагназуецца ад плюс 5 градусаў па паўночным усходзе да 12 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

І ў выхадныя амаль паўсюдна па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагназуецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 цяпла, але па поўначы пры праясненнях чакаюцца замаразкі да мінус 2 градусаў. Удзень будзе плюс 5-12 градусаў, а па поўдні чакаецца нават да 13-14 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.