Вы тут

Місіі СНД і ШАС: парушэнняў адзначана не было


Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адпавядаюць дэмакратычным прынцыпам. Да такіх высноў прыйшла місія назіральнікаў ад СНД, заявіў журналістам кіраўнік місіі Сяргей Лебедзеў.

«Місія назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў прыходзіць да наступнай высновы: выбары 11 кастрычніка 2015 года праведзены ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Беларусі, — сказаў Сяргей Лебедзеў. — Выбары адпавядалі дэмакратычным прынцыпам, былі празрыстымі, адкрытымі і канкурэнтнымі. Органы ўлады Беларусі і выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў забяспечылі ў ходзе выбараў рэалізацыю права грамадзян краіны на іх свабоднае волевыяўленне». Да падобных высноў прыйшла місія назіральнікаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС): яна не выявіла ніводнага парушэння нацыянальнага выбарчага заканадаўства пры правядзенні выбараў кіраўніка беларускай дзяржавы. Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік місіі назіральнікаў ШАС на выбарах Прэзідэнта нашай краіны, генеральны сакратар ШАС Дзмітрый Мезенцаў. Дзмітрый Мезенцаў адзначыў, што ўпершыню ШАС удзельнічала ў маніторынгу выбараў на тэрыторыі дзяржавы, якая мае ў арганізацыі статус назіральніка. Ён паведаміў, што місія назіральнікаў пабывала ў Гродзенскай, Гомельскай, Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцях на 59 выбарчых участках. «І для нас было вельмі важна адзначыць, што мы не выявілі ніводнага парушэння нацыянальнага выбарчага заканадаўства, — зазначыў ён. — І тыя сустрэчы, якія адбыліся са старшынямі ўчастковых выбарчых камісій, членамі камісіі, з выбаршчыкамі, з якімі мы размаўлялі, прадстаўнікамі ў тым ліку апазіцыйных партый і рухаў, паказвалі, што гэта відавочна сёння для ўсіх: выбары прайшлі адкрыта, дэмакратычна. І выбары паказалі, што для грамадзян Беларусі права прагаласаваць за будучага Прэзідэнта ўспрымаецца як права ацаніць тое, што было зроблена дзейнай уладай і па сутнасці справы пацвердзіць курс на ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё сваёй краіны».

Надзея Александровіч

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.