Вы тут

Аўстрыя высока цэніць міратворчую палітыку нашай краіны


Старшыня Палаты прадстаўнікоў сустрэўся з аўстрыйскім парламентарыем

Наша краіна заўсёды выступала і выступае за раўнапраўныя адносіны з усімі дзяржавамі. Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падчас сустрэчы з Карлхайнцам Копфам, першым намеснікам старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыйскай Рэспублікі.

— Падчас сустрэчы з Прэзідэнтам вы шмат гаварылі пра развіццё нашых эканамічных стасункаў, — адзначыў спікер. — Думаю, у нас таксама ёсць велізарны патэнцыял супрацоўніцтва ў галіне навукі, культуры, адукацыі, медыцыны, спорту і турызму.

Кажучы пра міжпарламенцкія кантакты Уладзімір Андрэйчанка выказаў спадзяванні, што яны будуць развівацца больш актыўна.

У сваю чаргу Карлхайнц Копф заявіў: «Мы вельмі высока цэнім намаганні кіраўніцтва Беларусі і, перш за ўсё, Прэзідэнта Беларусі па дасягненні прагрэсу ва ўрэгуляванні ўкраінскай праблемы». Ён дадаў, што такой думкі прытрымліваецца і Еўрасаюз у цэлым.

— Беларусь з'яўляецца краінай, стабільнай не толькі з пункту гледжання ўнутранай палітыкі, яна прыкладае намаганні для таго, каб стабілізаваць сітуацыю ў рэгіёне. Можам з упэўненасцю сказаць, што Беларусь з'яўляецца донарам стабільнасці ў рэгіянальным кантэксце.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».