Вы тут

Крокі наперад і насустрач


Прэзідэнт Беларусі прапануе Аўстрыі адкрыць новую старонку ў адносінах.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Палаты эканомікі Аўстрыі Крыстафам Ляйтлам і першым намеснікам старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі Карлхайнцам Копфам.

«Нам трэба на аснове таго вопыту супрацоўніцтва, які ў нас ёсць, адкрываць новую старонку і рухацца наперад», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт падзякаваў аўстрыйскаму боку за інвестыцыі і крэдытную дапамогу, аказаную пры мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі будуць з вялікім задавальненнем вітаць аўстрыйскі бізнес.

«Умова толькі адна — каб тыя, хто прыходзіць сюды, ставіліся да нашага народа так, як да працоўных у Аўстрыі, — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Мы вас будзем абараняць так, як і свае беларускія кампаніі. Вы нам чужымі не будзеце, мы будзем рабіць усё, каб вам тут было камфортна. І з боку аўстрыйскага бізнесу такія ж павінны быць прыстойныя адносіны да нашай дзяржавы, да нашага народа».

Аляксандр Лукашэнка лічыць невыпадковай сустрэчу менавіта з прадстаўнікамі аўстрыйскай дзяржавы пасля праведзеных у Беларусі прэзідэнцкіх выбараў. Ён звярнуў увагу, што ў пачатку яго першага прэзідэнцкага тэрміну ў яго памяці засталіся сустрэчы і тэмы, звязаныя з узаемаадносінамі з Аўстрыяй. «І мне тады падалося, што Захад неяк размеркаваў свае ролі на постсавецкай прасторы, і нам дасталася такая высокатэхналагічная і ў чымсьці падобная да нас Аўстрыя», — сказаў беларускі лідар.

«На гэтым этапе, калі быццам бы ў нас пацяпленне адбываецца з Еўрасаюзам і з асобнымі краінамі Еўрасаюза, напэўна, невыпадкова і заканамерна тое, што мы сёння сустракаемся з вамі і ў Мінску праходзяць мерапрыемствы, звязаныя з эканамічным супрацоўніцтвам: з аднаго боку прадстаўнікі Еўразійскага эканамічнага саюза, з другога — Еўрапейскага саюза ў асобе не чужой ужо нам Аўстрыі», — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

«Новы этап пачынаецца ў жыцці маім і, напэўна, нашага грамадства ў цэлым. Гэта яшчэ трэба асэнсаваць», — дадаў ён.

У сваю чаргу першы намеснік старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі Карлхайнц Копф лічыць, што ўслед за прыпыненнем ЕС санкцый у дачыненні да Беларусі будуць зроблены і іншыя крокі, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.

«Не бывае выпадковых супадзенняў. Думаю, што наша сустрэча таксама невыпадковае супадзенне, а ўдалы збег абставінаў», — сказаў ён.

«У мінулую нядзелю вы атрымалі пераканаўчую перамогу на прэзідэнцкіх выбарах. Учора Еўрасаюз зрабіў першы крок да адмены санкцый. Упэўнены, што за гэтым будуць і іншыя крокі і ў нашых адносінах сапраўды будзе адкрыта новая старонка, мы ўступім у новую эру», — адзначыў Карлхайнц Копф.

Ён выказаў задавальненне тым, што Аўстрыя традыцыйна адыгрывала важную ролю ў наладжванні кантактаў паміж Беларуссю і ЕС у зняцці напружанасці. «У гэтым сэнсе мы ўнеслі пэўны ўклад і рады гэтаму», — сказаў першы намеснік старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.