Вы тут

Падман «у растэрміноўку»


Крымінальную справу па артыкуле «Махлярства» завялі ў дачыненні 25-гадовага жыхара горада Масты, які, быццам купляючы аўтамабілі ў растэрміноўку, авалодваў транспартнымі сродкамі.

На яго «вуду» трапіла жанчына, падаўшы ў інтэрнэт аб'яву аб продажы «Аўдзі 80». «Пакупнік» знайшоўся — ён прапанаваў нават на два мільёны рублёў больш за заяўленую цану, але без папярэдняй аплаты і з яе растэрміноўкай на два месяцы. Першую палову сумы абяцаў заплаціць у канцы гэтага месяца, а другую — у наступным. Аднак усе тэрміны разліку даўно мінулі, а жанчына атрымала толькі 980 тысяч рублёў. Давялося звяртацца ў міліцыю.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку выявілі гэтую машыну на... штрафстаянцы, куды яе даставілі супрацоўнікі ДАІ пасля затрымання кіроўцы за рулём у нецвярозым стане. Вярнуць аўтамабіль уладальніца можа без праблем, бо ён не рэгістраваўся на новага гаспадара. Але яна пакуль не спяшаецца (хоча атрымаць абяцаныя грошы?), і іншамарка знаходзіцца на стаянцы.

У ходзе расследавання ўстаноўлены яшчэ два выпадкі, калі гэты малады чалавек падмануў уладальнікаў аўтамабіляў.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.