Вы тут

У вялікай сям'і і дзеці шчаслівыя


Шмат мерапрыемстваў, звязаных з Днём маці, прайшло ўчора па ўсёй рэспубліцы. У іх узялі ўдзел і кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання. Намеснік прэм'ер-міністра
Наталля
Качанава наведала ўчора сям шматдзетнай жыхаркі Мінска Ганны Філінавай.

15-39

«Такія сем'і, як ваша, — прыклад для іншых. У вялікай сям'і дзеці больш шчаслівыя», — выказала ўпэўненасць віцэ-прэм'ер, уручаючы падарункі дзецям.

Ганна і Сяргей Філінавы выхоўваюць пяцярых дзяцей — чацвярых хлопчыкаў і дзяўчынку. Малодшаму з іх — паўгода, старэйшаму — 10 гадоў. Двое старэйшых сыноў займаюцца ў музычнай школе на харавым аддзяленні і водным пола ў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе алімпійскага рэзерву.

Бацька сямейства выкладае на кафедры хуткай медыцынскай дапамогі і медыцыны катастроф Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Ганна Філінава — дзіцячы псіхатэрапеўт. Паводле іх слоў, медыцынская адукацыя гадаваць дзяцей дапамагае.

«Шматдзетнай мамай у наш час быць лёгка — дзяржава надае нам дастаткова ўвагі, аказвае падтрымку. Акрамя таго, гэта пачэсна», — адзначыла Ганна Філінава. Сваіх дзяцей мама лічыць дружнымі.

Віцэ-прэм'ер пасля ўручэння салодкіх падарункаў, кніг, цацак і спартыўнага інвентару пагутарыла з усімі членамі вялікай сям'і.

БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.