Вы тут

Будзе такі дзень


Аднавіць адзіныя дні ЖЭУ прапанаваў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір ПРЫВАЛАЎ падчас прамой тэлефоннай лініі, на якой было прынята 38 званкоў і больш за 80% з іх тычыліся пытанняў, што ўваходзяць у кампетэнцыю службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Гэта і рамонт жылога фонду, і ўладкаванне дваровых тэрыторый, і тэхнічнае абслугоўванне дамоў, і многія іншыя. Кіраўнік узяў праблемы на асабісты кантроль і даў даручэнне разабрацца ў максімальна сціслыя тэрміны. Дарэчы, менавіта тэматыка ЖКГ пераважае ў зваротах грамадзян заўсёды, адзначыў Уладзімір Прывалаў:

— Неабходна, каб гэтыя пытанні замыкаліся менавіта на тых, хто імі непасрэдна займаецца. Для гэтага трэба аднавіць практыку правядзення адзіных дзён ЖЭУ і рэгулярных прамых тэлефонных ліній з кіраўніцтвам службаў ЖКГ. Не заўсёды людзі ведаюць тэлефоны аварыйных і інжынерных службаў, куды можна звяртацца ў выпадку той ці іншай непаладкі.

У цэлым у апошні час абазначылася тэндэнцыя зніжэння колькасці зваротаў грамадзян на прамыя суботнія лініі Гомельскага аблвыканкама. Па словах начальніка аддзела па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама Аляксандра Логвіна, задаволены кожны трэці зварот, які паступіў на «прамую лінію» з пачатку года, больш як 30% знаходзяцца на кантролі, па астатніх дадзены тлумачэнні.

Тым часам на Гомельшчыне падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона была завершана яшчэ да сярэдзіны верасня. Праведзены прафілактычны рамонт 608 камунальных крыніц цяпла і 271 цэнтральнага ацяпляльнага пункта, якія знаходзяцца на балансе службаў ЖКГ. Таксама завершаны рамонт інжынерных сістэм ацяплення жылых дамоў, адноўлена герметызацыя стыкаў сценавых панэляў буйнапанэльных жылых дамоў і падрыхтаваны ўсе цеплавыя вузлы. Камунальнікі пачалі ўжо падаваць цяпло ў жылы сектар.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.