Вы тут

Пад покрывам веры і любові


Пакровы. Гэтае свята адзначаецца праваслаўнай царквой штогод: 14 кастрычніка ва ўсіх храмах звіняць званы ў памяць таго дня 910 года, калі над галовамі людзей цудоўным чынам прасцёрся амафор Найсвяцейшай Багародзіцы. Пакроў Божай Маці ахінае нас ад бяды, мацуе ў кожным веру і любоў.

15-34

Адметна, што да гэтага важнага ў рэлігійнай традыцыі свята ў нас прымеркаваны Дзень маці. Тым самым на дзяржаўным узроўні ўмацоўваюцца традыцыйныя сямейныя каштоўнасці і маральныя асновы грамадства.

15-35

15-36

Раніцай 14 кастрычніка ў мінскім Храме-помніку ў гонар Усіх Святых адбылася літургія з удзелам Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Гэтае ўрачыстае набажэнства сабрала мноства людзей усіх узростаў. Побач са сталымі прыхаджанамі шчырую малітву ўзносілі маладыя маці з немаўляткамі на руках.

На здымках:

Падчас урачыстага набажэнства.

Мноствам беласнежных кветак упрыгожаны галоўны абраз свята.

Мінчанка Надзея Ягорава прыйшла ў храм разам з дачкой Валерыяй.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.