Вы тут

Пні каля Вялікіх Бясяд...


У лесе каля вёскі Вялікія Бясяды Лагойскага раёна супрацоўнікі Маладзечанскай міжрайінспекцыі выявілі сляды незаконнай высечкі дзевяці дубоў.

Мяркуючы па пнях, што засталіся, дрэвы былі мясцовымі старажыламі. Дазволу на іх высяканне ніхто не даваў, тым больш што раслі дубы ў лясах першай групы. У правядзенні высечкі падазраюць мясцовага прадпрымальніка, уладальніка піларамы. Тым больш што была знойдзена падобная сыравіна, а дакументаў, якія пацвярджалі б паходжанне лесаматэрыялаў, гаспадар прадаставіць не змог. Агульны аб'ём незаконна высечанай драўніны склаў больш за 30 кубаметраў, шкода ацэньваецца ў 59 мільёнаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.