Бяда


Бяда. Каб не наклікаць бяду. З пакалення да пакалення перадаваліся правілы паводзін у сям'і, у момант правядзення сямейна-родавых святаў ці паўсядзённага жыцця, каб абараніць сябе і сваіх родных ад заўчаснай смерці, г.зн. «не наклікаць бяду»:

* Катэгарычна забаранялася браць сабе што-небудзь з магілы ці могілак — гэта значыць прынесці ў хату новую бяду.

* Пад страхам смерці забаранялася самому высякаць дрэвы на магілах родных і сваякоў.

* Каб не страціць здароўе, пасля смерці роднага чалавека забаранялася кантактаваць з яго фотоздымкамі на працягу 40 дзён, а лепш — года.

* Забаранялася ўвечары месці ў хаце падлогу. Казалі так: кагосьці роднага «вымецеш назаўсёды». Не дазвалялася, каб падлогу мялі адначасова два чалавекі двума венікамі.

* Забаранялі месці падлогу пры нябожчыку. Казалі так: хутка «вынесеце» з хаты ўсіх астатніх. Вымятаць і мыць падлогу дазвалялася толькі тады, калі пахавальная працэсія з нябожчыкам пайшла на могілкі. А выносіць смецце і выліваць брудную ваду дазвалялася толькі тады, калі людзі вернуцца з могілак.

* Не раілі браць хроснымі бацькамі людзей з такімі ж імёнамі, як і ў бацькоў хрэсніка. Лічылася, што ў такім выпадку хросныя бацькі хутка «заменяць» родных.

* Ніколі не давалі імён бацькоў дзецям (каб хутка не страціць бацькоў), а толькі праз пакаленне: унукам імёны дзядоў (каб жыла дынастыя імёнаў роду).

* Па недарэчнасці ці па асабістым неразуменні, нават жартам, ніколі і нікому не жадайце смерці. Гэты праклён можа павярнуцца супраць вас.

Янка КРУК, Аксана КАТОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.