Вы тут

Дзіўныя паслугі


Сучаснае грамадства даўно прызвычаілася да шэрагу самых розных паслуг. Муж на гадзіну, стрыжка і манікюр для жывёл, пашыў адзення з чаго хочаш, дастаўка прадуктаў праз інтэрнэт... Гэты спіс можна працягваць бясконца. Аднак ёсць паслугі, якія карыстаюцца попытам і, мякка кажучы, выклікаюць здзіўленне.

16-13

1. Служба выбачэнняў. Калі вы адчуваеце сябе вінаватым перад кім-небудзь з вашых блізкіх і хочаце папрасіць прабачэння, але з нейкіх прычын не можаце ці не хочаце гэтага зрабіць, — няма праблем. Спецыяльна навучаныя людзі зробяць гэта за вас. У прайсе кампаніі ёсць розныя віды прабачэнняў: па тэлефоне, з дапамогай электроннай пошты, асабіста ў вочы пакрыўджанаму і г.д. За вашы грошы могуць нават пусціць слязу раскаяння. Паслуга існуе пакуль толькі ў Японіі і каштуе каля сотні долараў.

2. Салон па чыстцы вушэй. Гэтая паслуга асабліва папулярная ў мужчын. Мабыць, яна нагадвае ім пра тое, як у дзяцінстве ім чысціла вушкі іх мама.

3. Аголены персанал. У кампаніі ў Паўднёвай Афрыкі ёсць паслугі аголенага персаналу. Гэта можа быць пакаёўка, адвакат, цырульнік, сантэхнік ды хто заўгодна!

4. Залатая рыбка. Калі вам сумна, раздзяліць вашу адзіноту можа залатая рыбка. Наконт выканання жаданняў гэта наўрад ці магчыма, але хоць памарыць і выказацца. Такую паслугу падаюць у гатэлі Happy Guest Hotel Lodge ў Вялікабрытаніі, кошт — 5 еўра.

5. Бабуля на гадзіну. Калі вам трэба пацешыць дзяцей рознымі гульнямі — вы можаце скарыстацца паслугай «бабуляй напракат». Яе пагадзінна прадстаўляюць агенцтвы ў Аўстраліі. У залежнасці ад вашых пажаданняў да вас накіроўваюць бабулю з пэўнымі навыкамі. Ну а ў Францыі, як пісала раней «Звязда», такія бабулі ўжо гатуюць ежу.

6. Персанальны папарацы. Усім ахвотным адчуць сябе знакамітасцю і зоркай, якой не даюць праходу прыхільнікі і рэпарцёры, у ЗША акажуць паслугу «Персанальны папарацы». Яе сутнасць заключаецца ў тым, што невядомы вам чалавек будзе паўсюль ісці за вамі і фатаграфаваць вас схаванымі камерамі.

7. Ананімнае паведамленне. Японская фірма дапаможа вам пазбегнуць няёмкай сітуацыі. Калі вы заўважылі, што камусьці трэба падстрыгчы валасы ў носе і саромеецеся сказаць гэта чалавеку ў вочы, вы можаце паведаміць фірме адрас і імя кліента — супрацоўнікі кампаніі адправяць ананімны ліст з напамінам прывесці сябе ў парадак.

8. Тэсціраванне курыц. Вы падумваеце ў якасці хатняга гадаванца завесці курыцу? Звярніцеся ў аўстралійскую фірму Rentachook. Яны дадуць вам курыцу напракат. Фірма працуе па правіле: «Калі вы вяртаеце птушку, вы ўзялі яе напракат. Калі вы яе пакідаеце, вы яе купілі».

9. Чалавек, які пастаіць за вас у чарзе. Калі ў вас не хапае часу, жадання і цярпення стаяць у чарзе — вы можаце заплаціць за гэта зноў жа спецыяльнаму чалавеку. Напрыклад, у Еўропе паслугі такога спецыяліста складуць каля 25 «баксаў» у гадзіну, і яшчэ 10 за кожныя дадатковыя паўгадзіны.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?