Вы тут

З Ліды да Палангі праехаў на хэндбайку інвалід-калясачнік Аляксандр АЎДЗЕВІЧ


Трапіўшы ў жудасную аварыю і страціўшы магчымасць хадзіць, ён спачатку не марыў не тое што аб падарожжы да Балтыйскага мора, а нават аб звычайнай прагулцы. А нядаўна 27-гадовы лідчанін пераадолеў на хэндбайку (па сутнасці, гэта веласіпед з педалямі, якія круцяць рукамі) больш за паўтысячы кіламетраў!

Аляксандр накіраваўся на Балтыку разам з групай падтрымкі, якая здымала фільм аб гэтым падарожжы, але ўсе праблемы (напрыклад, з заменай шыны) вырашаў сам. За шэсць дзён праехаў 550 кіламетраў, а начаваў у хостэлах, кемпінгу, палатцы і нават у школе.

Відэаролікі з маршруту падарожнік са сваімі каментарыямі выкладваў у інтэрнэт, тым самым даказваючы, што інваліднасць — гэта не прысуд, а выпрабаванне, якое трэба і можна вытрымліваць з годнасцю. Гэтаму Аляксандр садзейнічае і як кіраўнік міжраённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў». Разам з мясцовымі ўладамі імкнецца зрабіць Ліду горадам, дзе камфортна людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Дарэчы, наступным летам Аляксандр Аўдзевіч хоча здзейсніць на хэндбайку чарговае падарожжа, прычым значна больш працяглае па кіламетражы, чым да Балтыкі.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.