Вы тут

75 першых спатканняў


Жыхарка Аўстраліі Бэмбі Сміт схадзіла на 75 спатканняў у 22 краінах свету, каб сустрэць ідэальнага спадарожніка жыцця.

16-8

Жанчына расказала, што ў 56-гадовым узросце была вымушана пачаць пошукі спадарожніка жыцця па ўсім свеце. Яна развіталася з пастаянным партнёрам ва ўзросце 47 гадоў і за дзевяць гадоў не змагла знайсці годнага кандыдата ў бойфрэнды ў сваёй краіне. Лягчэй за ўсё знаходзіць мужчын для спатканняў ёй было ў Еўропе, у той час як у Японіі, Бразіліі і Расіі з арганізацыяй сустрэч узнікалі цяжкасці. Жанчына сустракалася з людзьмі, у сябрах у якіх былі Пол Макартні і Мадона, хадзіла на спатканні ўтрох, а таксама пазнаёмілася з хлопцам, які распавёў пра жаданне стаць серыйным забойцам, і 23-гадовым святаром з Ватыкана. Самай запамінальнай сустрэчай стала 14-гадзінная прагулка з італьянцам па імені Стэфан.

Пасля вяртання ў Аўстралію Бэмбі напісала кнігу пад назвай «Мужчыны ў меню», дзе распавяла аб сваім трохмесячным вандраванні. Наколькі блізкімі былі спатканні Бэмбі з кожным з мужчын, СМІ не паведамляюць. У паездцы спадарожніка жыцця яна не знайшла, аднак у жанчыны ўжо з'явіўся прыхільнік. Атрымаўшы міжнародны вопыт, Бэмбі раіць любыя адносіны не ўспрымаць занадта сур'ёзна і заўсёды заставацца самой сабой.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.