Вы тут

Трымай сябе ў руках


У амерыканскім штаце Род-Айлэнд пацыента, які пакутуе на атлусценне, выгналі з бальніцы пасля таго, як ён паспрабаваў замовіць піцу з дастаўкай.

Стывен Асантэ быў вымушаны пераехаць жыць у аўтамабіль, паколькі вярнуцца дадому сваякі яму не дазволілі. 30-гадовы мужчына праходзіў 80-дзённы курс лячэння і здолеў пахудзець на дзевяць кілаграмаў, аднак у яго здарыўся зрыў. Пасля таго як пацыента папрасілі пакінуць медыцынскую ўстанову, ён вырашыў вярнуцца дадому, але бацькам гэта не спадабалася. Асантэ прыняў рашэнне жыць у пазадарожніку бацькі, на якім раней прыехаў у клініку. Амерыканец растлумачыў, што не зможа дазволіць сабе плаціць за гатэль. «У мяне залежнасць ад ежы, і я гэта разумею. І гэта хвароба», — прызнаў ён. У бальніцы пацвердзілі выключэнне Стывена з праграмы лячэння, але адмовіліся даць падрабязныя тлумачэнні, спаслаўшыся на прынцып нераспаўсюджання інфармацыі пра пацыентаў.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».