Вы тут

«Музыка на вадзе» і канцэрт рэпера і хіп-хопера


Тыдні Германіі ў Беларусі сталі ўжо традыцыйнай асенняй падзеяй у культурна-мастацкім жыцці краіны.

Сёлета яны маюць юбілейна-святочны характар. Па-першае, Тыдні праходзяць ужо ў 10-ты раз. Па-другое, яны прысвечаны 25-годдзю аб'яднання Германіі. Падзея ў жыцці нямецкага народа знамянальная і вартая таго, каб пра яе падрабязна расказаць і замежным сябрам, у тым ліку і сродкамі мастацтва. У юбілейны год гэтая тэма лейтматывам будзе гучаць амаль ва ўсіх мерапрыемствах праграмы.

Як адзначыў пасол ФРГ у Беларусі Петэр Дэтмар, Тыдні зноў стануць выдатнай магчымасцю для жыхароў нашай краіны пазнаёміцца з кінамастацтвам і музыкай, тэатральнымі пастаноўкамі і літаратурнымі навінкамі, наведаць фотавыставы, канцэрты і іншыя мерапрыемствы не толькі ў Мінску, але і ў Оршы, іншых гарадах.

Дарэчы, у правядзенні Тыдняў задзейнічаны вялікія сілы: супрацоўнікі Пасольства ФРГ, прадстаўнікі Інстытута імя Гётэ ў Мінску, інфармацыйнага бюро Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD), Цэнтральнага ўпраўлення па справах школьнай адукацыі за мяжой і Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Іаханеса Рау і інш. Зразумела, актыўны ўдзел ва ўсіх культурна-масавых мерапрыемствах Тыдняў возьмуць удзел і беларускія партнёры, адзначыў Петэр Дэтмар.

Асалоду атрымаюць аматары класічнай музыкі. Асабліва хочацца звярнуць увагу на канцэрт Берлінскай акадэміі старажытнай музыкі «Музыка на вадзе». З ім упершыню ў Мінску выступіць адзін з найбольш значных аркестраў Германіі, якія спецыялізуюцца на выкананні музыкі барока — Берлінская акадэмія старажытнай музыкі (скарочана). Творы будуць выконвацца на інструментах той эпохі ці іх копіях. Канцэрт «Духоўныя кантаты» прысвечаны 330-годдзю з дня нараджэння Іагана Себасцьяна Баха. Як вядома, духоўныя кантаты займаюць важнае месца ў мастацкай спадчыне кампазітара. У адрозненне ад твораў для аргана, фартэпіяна ці скрыпкі, якія часта выконваюцца, кантаты застаюцца амаль невядомымі не толькі для аматараў, але і прафесійных музыкантаў на постсавецкай прасторы. Таму беларускі ансамбль «Камерныя салісты Мінска» выканае падчас канцэрта чатыры з больш чым двухсот духоўных кантат Баха. А вось публіка рэпера і хіп-хопера Алекса Ліса — моладзь і падлеткі. Ён выступіць з канцэртам і правядзе майстар-клас па рэпе для школьнікаў і студэнтаў, якія вывучаюць нямецкую мову.

На вечарах нямецкага кіно гледачам будзе паказана пяць вядомых мастацкіх фільмаў, якія былі зняты ў апошнія гады ў Германіі і набылі вядомасць. У Мінску таксама пройдзе фестываль кароткаметражных фільмаў.

Тыдні, па агульным меркаванні, чарговы раз пацвердзяць не новы, але бясспрэчны тэзіс, што культура — гэта таксама пасол міру.

Леанід ЛАХМАНЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».