Вы тут

Бондар з гутнікам сабак ганялі


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:

Акавіта — казачнае пітво, якое дае маладосць і прыгажосць. Aqua vіtae (лац.) — вада жыцця.

Ясакар — вялікае дрэва сямейства вярбовых, чорная таполя. Ля вокнаў шумяць ясакары.

Твань — дрыгва, багнІстае месца. Перад хлопцамі ляжала гнілая зыбучая твань.

Пасталы — даўні мяккі сялянскі абутак з цэлага кавалка скуры. Пасталы насіліся з анучамі і прывязваліся да ног аборамі.

Бондар — майстар па вырабе драўлянага посуду (бочак, дзежак...). «Сымон, выдатны бондар на ўсю акругу», — чытаем у Міхася Лынькова.

Гутнік — рабочы, які вырабляў шкло. Гутай калісьці называлі шклозавод, а гутнік — рабочы на гуце, на шклозаводзе.

Ганяць сабак — хадзіць дзе-небудзь, сноўдацца без справы, лодарнічаць. Беларускія сінонімы — біць лынды, біць бібікі, біць байды, біць тылылы, валяць дурня, вераб'ям дулі паказваць. Рускія сінонімы — плевать в потолок, собакам сено косить.

Гнуць у тры пагібелі — трымаць у поўным падпарадкаванні, моцна прыгнятаць. Беларускія аналагі — гнуць у бараноў рог, гнуць у крук. Рускія скажуць: гнуть в дугу.

Я. Колас у паэме «Новая зямля» так пісаў:

Няўжо ўвесь век жыць з панскай ласкі

І перад ім чуць абавязкі?

І слугаваць яму, старацца

І ў тры пагібелі згінацца?..

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.