Вы тут

У Гродзенскай вобласці пачаў вяшчанне тэлеканал «Беларусь 4. Гродна».


У эфіры прадстаўлены выпускі навін, папулярныя праграмы вытворчасці абласной тэлерадыёкампаніі, айчынныя і замежныя фільмы і серыялы.

Жыхары Гродзенскага рэгіёна могуць глядзець новы тэлеканал па інтэрактыўным тэлебачанні ZALA і ва ўсіх сетках кабельных аператараў ва ўсіх раёнах вобласці штодзённа з 7.00 да 23.00.

З новага года ў эфіры з'явяцца арыгінальныя праекты вытворчасці ТРК «Гродна», якія зробяць эфір больш разнастайным. Варта чакаць серыі вячэрніх ток-шоу з удзелам вядомых жыхароў вобласці і экспертаў, а таксама сумесныя праекты са студэнцкай моладдзю.

Гродзенская вобласць стала чацвёртай, дзе пачаў вяшчанне тэлеканал «Беларусь 4». 8 верасня новы рэгіянальны тэлеканал быў запушчаны на Магілёўшчыне, 25-га — у Гомельскім рэгіёне, 29-га — у Віцебску. Ідэя стварэння рэгіянальнага тэлеканала належыць Белтэлерадыёкампаніі і была падтрымана Міністэрствам інфармацыі Беларусі, а таксама аблвыканкамамі. «Беларусь 4» выступае платформай для ўсіх абласцей і выходзіць з указаннем рэгіёна.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.