Вы тут

«Жэньмінь жыбаа»: яднанне прасторы і часу


У Пекіне вядучыя СМІ Беларусі — газеты «СБ. Беларусь сегодня», «Звязда» і БелТА — падпісалі мемарандумы аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве з рэдакцыяй газеты «Жэньмінь жыбаа».

— Удзельнічаючы ў міжнародным інфармацыйным форуме «Адзін пояс, адзін шлях», — распавядае дырэктар  галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, — мы пазнаёміліся з інфармацыйнымі механізмамі, яшчэ больш выразна ўсвядомілі іх «кітайскі складнік» у прапагандзе эканамічнага пояса «Вялікага шаўковага шляху». «Жэньмінь жыбаа», нягледзячы на свой велізарны наклад, шукае надзейных партнёраў у распаўсюджванні кампетэнтнай інфармацыі аб кітайскіх ініцыятывах па будаўніцтве міралюбівай эканамічнай супольнасці.

У форуме прынялі ўдзел больш за 150 кіраўнікоў і вядучых журналістаў СМІ з 60 краін свету.

Дзеянне дамовы, падпісанай «Жэньмінь жыбаа» са «Звяздой», як і з іншымі беларускімі СМІ, разлічана на тры гады. Але, несумненна, сам дакумент — толькі пачатак рэалізацыі многіх двухбаковых беларуска-кітайскіх інфармацыйных ініцыятыў. І ў першую чаргу — у галіне абмену як навінамі, так і аналітычнымі матэрыяламі з дапамогай інтэрнэту і сацыяльных сетак.

Кастусь Ладуцька,

г. Пекін, Кітай

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.