Вы тут

Са «Звяздой» спадручней? І сапраўды!


На жаль, нямногія з нашых, нават самых адданых, чытачоў пішуць лісты ў рубрыку «Я зноў выбіраю «Звязду». Яшчэ менш тых, хто выбраўшы — аформіўшы падпіску на паўгоддзе ці квартал, — дасылаюць потым карткі на розыгрыш прызоў.

17-26

Але ж, як сведчыць рэдакцыйная пошта, ёсць у газеты падпісчыкі, якія робяць гэта заўсёды: ні разу не прапусціўшы і пры гэтым, як ні крыўдна прызнацца, не выйграўшы!

А ёсць, як высвятляецца, наадварот...

— Колькі гадоў выпісваем «Звязду», я, шчыра кажучы, ужо не помню. Такое ўражанне, што ўсё жыццё, — прызналася спадарыня Таццяна Гаральчук з Мінска. — Прынамсі, карткі на розыгрыш дасылалі яшчэ тады, калі ў якасці прызоў былі парачкі парасят, коні... «Што будзем рабіць, калі выйграем?» — пыталася я ў свайго чалавека. Ён адказваў: «Трэба спачатку выйграць, а там паглядзім».

Глядзець ды думаць, дзе ў Мінску паставіць таго ж каня ці як гадаваць свіней, сужэнцам не давялося, а вось люстру ў звяздоўскай латарэі яны выйгралі і потым павесілі — свеціць! Новенькі прас таксама дарэчы прыйшоўся. А потым і наогул...

— Неяк раз з Маларытчыны пляменнік пазваніў, Генадзь Мішчук, — узгадвала Таццяна Уладзіміраўна. — Ён у нас паэт, падпісчык «Звязды»... Сказаў: «Дзядзька Ваня, вам у латарэі шанцуе, у вас, мусіць, рука лягчэйшая? Дык можа, вы і нашу картку ў газету пашляце: бензакасілка — да зарэзу патрэбна!» Муж, вядома ж, паслухаў — запоўніў купон, даслаў у рэдакцыю. А потым... Мы паверыць не маглі: яны абодва (!) па трымеры выйгралі! Во дзе дзіва было!

Пра іх, гэтыя дзівосы, і, што называцца, з першых вуснаў, мы ўжо чулі — раней, калі жонка пляменніка ды дачка Гаральчукоў прыязджалі забіраць тыя прызы. А вось згадвалі — зусім нядаўна: пасля таго, як у сценах рэдакцыі разыгралі новыя...

Па добрай старой традыцыі лёс іх вызначаюць госці — падпісчыкі, паштавікі, супрацоўнікі «Белсаюздрука».

На гэты раз на запрашэнне газеты адгукнуліся спадарыні Таццяна Гаральчук і Наталля Зайко, старшы інструктар упраўлення распаўсюджання друкаваных СМІ РУП «Белпошта» (на здымку). Менавіта яны і выцягнулі з чароўнага капелюша (залатыя рукі ў нашай падпісчыцы Аляксандры Лакуткі з Гомельшчыны!) шчаслівыя карткі. Такім чынам, прасы Bosch выйгралі:

Уладзімір Васільевіч Невядомскі, г. Драгічын Брэсцкай вобласці;

Галіна Канстанцінаўна Маглюй, г. Віцебск;

Мікалай Ягоравіч Пазнякоў, г. Нароўля Гомельскай вобласці;

Вера Сцяпанаўна Табала, аграгарадок Дубна Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці;

Ларыса Міхайлаўна Дзенісевіч, в. Коўбча Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці;

Людміла Станіславаўна Бачышча, г. Крупкі Мінскай вобласці;

Уладзімір Сяргеевіч Пішчулін, г. Мінск.

Суперпрыз — пральную машыну LG — выйграла

Ганна Уладзіміраўна Купрэвіч з в. Баяры Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Віншуем шчасліўчыкаў!

Тым жа, каго на гэты раз удача абмінула, шчыра жадаем не засмучацца — па-ранейшаму заставацца са «Звяздой» (балазе падпіска ўжо адкрытая), па-ранейшаму дасылаць свае карткі на розыгрыш. І некалі (іначай жа і быць не можа!) вы таксама выйграеце: хай, можа, не парасят, не тэлевізар, не альтанку, не трымер, не пральную машыну... «Звязда» абавязкова нешта прыдумае! З таго, як правіла, што ў хаце абавязкова спатрэбіцца!

Валянціна Доўнар

dounar@zviazda.by

Афіцыйна

Арганізатарам рэкламнай гульні «Са «Звяздою» — спадручней!» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А.

Рэкламная гульня «Са «Звяздою» — спадручней!» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 03.09.2015 г. (пасведчанне № 2619) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 12 верасня па 31 снежня 2015 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» чацвёртага квартала або другога паўгоддзя 2015 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 192 падпісчыкі.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 8 (017) 284 44 04

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.