Вы тут

Безнаяўныя плацяжы ў трэндзе


Плацежная сістэма «БелКарт» правяла апытанне, мэтай якога было высветліць асаблівасці «безнаяўнага жыцця» беларусаў.

Вынікі паказалі, што пры выбары дадатковай карткі, напрыклад, крэдытнай або зберагальнай, для большай часткі рэспандэнтаў найважнейшым фактарам з'яўляецца кошт абслугоўвання карткі (56,2%). Нязначны працэнт апытаных выбірае дадатковыя карткі, зыходзячы з таго, ці ёсць на ёй чып або які ў карткі статус ці дызайн.

Трэба адзначыць, што ўсё больш беларусаў аддае перавагу аплаце за паслугі і тавары менавіта карткай, а не здыманню ўсёй зарплаты. Толькі 15,6% карыстальнікаў дагэтуль здымаюць увесь заробак цалкам.

У якасці дадатковай матывацыі больш актыўнага выкарыстоўвання картак пры разліках, 27% рэспандэнтаў гатовыя расплачвацца безнаяўна, калі па картках будуць прадастаўлены зніжкі, бонусы або падарункі. Для 24,1% апытаных важная прысутнасць у гандлёвым пункце дастатковай колькасці тэрміналаў. Крыху менш, але ўсё ж такі важным фактарам для апытаных з'яўляюцца дадатковыя магчымасці інтэрнэт-банкінгу: пераводы грошай на карткі розных банкаў праз інтэрнэт-банкінг і аплата праз інтэрнэт-банкінг крэдытаў іншых банкаў.

Акрамя вышэйпералічанага, трымальнікам цікавыя функцыі кэш-бэка (вяртання часткі выдаткаваных сродкаў), налічэнне працэнта на рэшту па рахунку, а таксама паляпшэнне якасці самаго «пластыку». Самымі папулярнымі сродкамі ДБА (дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання) сярод беларусаў з'яўляюцца інтэрнэт-банкінг і інфакіёск. Мабільным банкінгам карыстаюцца 9,7% апытаных, а SMS-банкінгам — 6,3%.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.