Вы тут

Засталіся жывымі дзякуючы суседу


Каля шасці гадзін вечара ў службу «101» паступілі званкі аб пажары ад жыхароў вёскі Вільчашы Іўеўскага раёна.

Да моманту прыбыцця пажарных разлікаў гарэў дах аднапавярховага жылога дома. Там пражывалі жанчына-інвалід 1924 года нараджэння і двое яе сыноў, прычым малодшы з дзяцінства таксама мае праблемы са здароўем. Пажар убачыў сусед Іван Аляхновіч, які рамантаваў адрыну і звярнуў увагу на дым. Ён сказаў жонцы выклікаць выратавальнікаў, а сам накіраваўся да суседскага дома. Агонь ужо разгуляўся ў яго правай частцы, дзе быў маленькі пакой з печкай. Ад высокай тэмпературы ў акне трэснула шыба. Каб зменшыць прыток кіслароду, мужчына закрыў адтуліну старызнай і пабег у другую палову хаты, дзе былі людзі. Разбудзіў 68-гадовага сына гаспадыні і дапамог яму выбрацца на свежае паветра. Затым вынес з дома жанчыну і яе 55-гадовага сына. На дапамогу прыбеглі і аднавяскоўцы.

Вядома, што незадоўга да пажару сюды прыходзіла пажылая суседка, каб пратапіць печ. Верагодна, з адкрытых пячных дзверцаў выпалі вуглі, а ад іх загарэліся дровы, што ляжалі побач. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцце дома, закурадымлены сцены і маёмасць. Гаспадыня і яе сын-інвалід часова знаходзяцца ў раённай бальніцы, а старэйшаму мужчыну далі прытулак аднавяскоўцы. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, у найбліжэйшы час будзе вырашана пытанне аб далейшым месцы жыхарства пагарэльцаў.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.