Вы тут

Цяперашні ўрад будзе выконваць абавязкі да фарміравання новага


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №435 у сувязі са складаннем урадам Беларусі сваіх паўнамоцтваў перад зноў абраным Прэзідэнтам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з часткай 11 артыкула 106 і пунктам 7 артыкула 84 Канстытуцыі прэм'ер-міністру, яго намеснікам, міністрам, старшыням дзяржаўных камітэтаў і кіраўніку Апарата Савета Міністраў даручана ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да фарміравання Прэзідэнтам новага складу ўрада шляхам выдання кіраўніком дзяржавы прававых актаў аб прызначэнні на названыя пасады.

У новы склад Савета Міністраў па пасадзе ўваходзяць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.