Вы тут

Мы ведаем цану міру


«У няпростай геапалітычнай абстаноўцы Беларусь з'яўляецца астраўком спакою і парадку і працягне выступаць донарам рэгіянальнай бяспекі», — заявіў Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі, падчас адкрыцця мемарыяльнай шыльды, прысвечанай дзейнасці гуманітарнай місіі ААН, у музеі «Лошыцкая сядзіба». Менавіта ў яе будынку размяшчаўся офіс місіі, якая ў першыя пасляваенныя гады дапамагала краінам, што асабліва пацярпелі ад Другой сусветнай.

20-29

На думку кіраўніка МЗС, міратворчую ролю ў свеце Беларусь стала займаць дзякуючы «моцнай дзяржаўнай уладзе і эфектыўнай сацыяльна арыентаванай дзяржаўнай палітыцы» і надалей працягне трымацца таго ж курсу. Ён дадаў, што наша краіна заўжды надавала вялікае значэнне арганізацыі, у якой выступіла адной з першых заснавальніц, а ў 1992 годзе раней за астатнія постсавецкія дзяржавы адкрыла ў сталіцы прадстаўніцтва ААН.

Па словах Уладзіміра Макея, Беларусь і надалей будзе імкнуцца да даверных, паважлівых адносін паміж краінамі — удзельніцамі арганізацыі. «Працуючы разам у гэтай арганізацыі, мы зробім нашу планету лепшай, прыгажэйшай і спакайнейшай», — запэўніў ён і павіншаваў з 70-годдзем заснавання ААН, якое адзначаецца 24 кастрычніка, усіх прысутных.

Гаворачы аб нагодзе сустрэчы, Уладзімір Макей падкрэсліў, што ў свой час місія адыграла адметную ролю ў дапамозе пасляваеннай Беларусі: «Значнае фінансавае і экспертнае садзейнічанне ў выкананні праграмы ЮНРРА ў Беларусі аказалі менавіта Злучаныя Штаты. Мы дзякуем за гэта. Вынікі гэтай дапамогі былі вельмі важныя ў разбуранай ворагам краіне».

Санака Самарасінха, каардынатар ААН і прадстаўнік ПРААН, звярнуў увагу на тое, што дзейнасць місіі адбывалася дзякуючы ЗША і шчодрасці амерыканскага народа, які выдзеліў грашовую падтрымку ў памеры $ 60 млн для аднаўлення Беларусі. «Гэта была канкрэтная дапамога — прадукты харчавання, адзенне, насенне для сельскай гаспадаркі. Тады тут працавалі 15 чалавек з розных дзяржаў, якія і ажыццяўлялі гэтую гуманітарную місію», — дадаў ён.

Уладзімір Макей станоўча ацаніў адносіны, якія сёння складваюцца паміж Беларуссю і ААН, і сумесныя праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі, якія рэалізуюцца дзякуючы донарству па лініі супрацоўніцтва з арганізацыяй, і выказаў надзею на далейшую плённую працу.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?