Вы тут

Шык — шоўк


Найлепшы касцюм для Шаўковага шляху.

Як нашы продкі «пазначалі» сябе вышыванкамі з асаблівым арнаментам, так і ў кітайскай культуры ёсць падобнае. Праўда, самай «кітайскай» тканінай традыцыйна лічыцца шоўк. «Цудоўным шоўкам» уражвае і здзіўляе Кітайская Народная Рэспубліка падчас Дзён культуры ў Беларусі.

20-5

Гэта выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі, дзе пануе вытанчанасць. І складана было б назваць яе інакш, асабліва таму, што мінулыя часы спалучаюцца ў ёй з сучаснасцю. Можна ўявіць, якія тканіны вырабляліся і як аздабляліся на працягу некалькіх стагоддзяў — з ХІХ-га. А яшчэ і ўявіць, як у іх выглядалі людзі — прадстаўлены прадметы адзення з шыкоўнага шоўку. Між іншым, касцюм дае ўяўленне і пра развіццё сацыяльнай сістэмы Кітая: і там быў справядлівы падыход, што сустракалі па вопратцы, праз якую выяўляўся статус. Ну, і калі гаворка пра Кітай, то тыя самыя «інь-янь» і ў касцюме сябе праяўлялі. І, безумоўна, прыгажосць кітайскай жанчыны лепш за ўсё падкрэслівае шоўк, асабліва калі на ім яшчэ вышыты вельмі тонкія ўзоры (колькі майстэрства для гэтага патрэбна!). Нездарма сярод арганізатараў выставы «Цудоўны шоўк» Музей жанчын і дзяцей Кітая, разам з Кітайскай карпарацыяй па знешніх культурных мерапрыемствах і Міністэрствам культуры КНР, якое прадстаўляў у Мінску намеснік міністра Дзін Вэй. Усё прадстаўлялася з шыкам, чаго і варты кітайскі шоўк.

20-4

Тонкая, лёгкая, зручная тканіна — адна з тых нябачных ліній, якая звязвае багатую і доўгую мінуўшчыну старажытнай кітайскай цывілізацыі і сённяшні дзень сучаснага Кітая, дзе ў ХХІ стагоддзі ўжо зусім іншы лад жыцця. Але традыцыі не знікаюць, калі іх працягваюць людзі, калі яны прызнаюць: «Шоўк — нацыянальнае багацце Кітая». Пра гэта расказалі нават падчас асобнага лекторыя. Як выкарыстоўваецца шоўк у сучаснай модзе КНР, паказалі мадэлі падчас адкрыцця выставы, якая будзе доўжыцца да 24 кастрычніка. Мода можа жывіцца традыцыямі і ствараць узоры высокага мастацтва — не для кожнага дня, відаць, бо нятанна. Але кожная беларуская жанчына ў думках прымярала б гэта на сябе...

Ёсць і іншыя культурныя формы, якія вызначаюць асаблівы дух кітайскай культуры. Іх можна нават паспрабаваць асвоіць. Шоўк вырабляць, зразумела, складана. Але навучыцца выводзіць кітайскія іерогліфы (тут асаблівае майстэрства, разуменне і нават правільнае размеркаванне энергіі патрэбны) можна было і паспрабаваць. Рэспубліканскі інстытут імя Канфуцыя дапамог арганізаваць майстар-клас «Мастацтва кітайскай каліграфіі». У майстра Чжан Шыміна выявы нараджаліся яшчэ і пад акампанемент нацыянальнага музычнага інструмента гу-джэн. Ну і для тых, хто любіць каштаваць смак культур — чайная цырымонія па-кітайску. Правілы ёсць. Але паспрабаваць можна і дома.

Ларыса ЦІМОШЫК

tsimoshyk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».